Перайсьці да зьместу

Людвік II Ягелончык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Людовік II Ягелончык»)
Людвік II
Лаяш II
Кароль вугорскі і чэскі
Партрэт караля Людвіка II
 Кароль вугорскі
13 сакавіка 1516 — 29 жніўня 1526
Каранацыя 1522, Сэкешфэхэрвар
Рэгент Жыгімонт Стары
Папярэднік Уласла II
Наступнік Ян Заполья
 Кароль чэскі
13 сакавіка 1516 — 29 жніўня 1526
Папярэднік Уладзіслаў II
Наступнік Фэрдынанд I Габсбург
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Людвік
Нарадзіўся 1 ліпеня 1506, Будзін, Каралеўства Вугоршчына
Памёр 29 жніўня 1526 (20 гадоў), Мохацкія палі, Каралеўства Вугоршчына
Пахаваны Сэкешфэхэрвар
Нашчадкі Янаш Вас (пазашлюбны)
Дынастыя Ягайлавічы
Жонка Марыя Габсбург
Бацька Уладзіслаў II
Маці Ганна дэ Фуа дэ Кандаль
Узнагароды
Ордэн Залатога руна
Ордэн Залатога руна

Лю́двік II Ягело́нчык, Ла́яш II (па-польску: Ludwik II Jagiellończyk, па-вугорску: II. Lajos, па-чэску: Ludvík Jagellonský; 1 ліпеня 1506, Будзін, Каралеўства Вугоршчына — 29 жніўня 1526, пад Мохачам, Каралеўства Вугоршчына) — вугорскі і чэскі кароль з дынастыі Ягайлавічаў. Сын караля вугорскага і чэскага Уладзіслава II і францускай графіні Ганны дэ Фуа дэ Кандаль.

Поўны тытул: Божаю ласкаю кароль Вугоршчыны, Чэхіі, Далматыі, Харватыі, Сэрбіі, Галіччыны, Ладамэрыі, Куявіі і Баўгарыі, князь Шлёнску і Люксэмбургу, валадар Маравіі і Лужыц.

Бацька Людвіка, цяжка хворы цягам доўгіх гадоў, здолеў ужо ў 1508 року каранаваць сына на вугорскі сталец, а праз год — і на чэскі. Жонку, Марыю з Габсбургаў, яму паводле ягелонска-габсбурскай дамовы вызначылі яшчэ да ягонага нараджэньня.

Бацька памёр, калі сын меў узрост дзесяць гадоў. Да моманту сталеньня Людвіка ягоны паручнікам стаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары, Уладзіславаў брат. 22 ліпеня 1515 року ў венскім саборы сьвятога Стэфана адбылося падвойнае вянчаньне яго з Марыяй, а таксама ягонай сястры Ганны з Марыіным братам Фэрдынандам, будучым імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі.

У студзені 1522 року абвешчаны паўнагадовым Людвік быў каранаваны ў Сэкешфэхэрвары. Пасьля бацькі сыну дасталіся дзьве краіны, аслабленыя міжусобнымі войнамі, і ашаламляльныя пазыкі — больш за 400 000 залатых у Вугоршчыне і 208 901 чэскі грош. Людвікаў двор знаходзіўся ў вугорскім Будзіне, у Чэхію ён наведваўся вельмі рэдка.

У жніўні 1526 року кароль Людвік II на чале 25-тысячнага вугорскага войска з 80 гарматамі выйшаў напярэймы асманскаму султану Сулейману Пышнаму, які ўварваўся ў Вугоршчыну са 100 тысячамі жаўнераў. Абодва войскі сустрэліся пад Мохачам, дзе вугорцы атрымалі сакрушальную паразу — палеглі 22 тысячы разам з каралём. Ягоныя парэшткі былі знойдзеныя ў балоце толькі праз два месяцы. 10 лістапада 1526 року цэла Людвіка было пахаванае ў базыліцы Сэкешфэхервар.

Наступны кароль Януш Заполья вызнаў сябе турэцкім васалам. Вугоршчына апынулася пад уладай Асманскай імпэрыі больш як на 150 рокаў.

Папярэднік
Уладзіслаў II Ягелончык
Вугорскі кароль
1516—1526
Наступнік
Ян Заполья
Папярэднік
Уладзіслаў II Ягелончык
Чэскі кароль
1516—1526
Наступнік
Фэрдынанд I Габсбург
  1. ^ а б в г Magyar életrajzi lexikon (вуг.) / пад рэд. K. ÁgnesBudapest: Akadémiai Kiadó, 1967.