Лыска
| Лыска | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Птушкі |
| Падкляса | Новападнябенныя |
| Атрад | Жураўлепадобныя |
| Сямейства | Пастушковыя |
| Род | Лыскі |
| Від | Лыска |
| Падвіды | |
| |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Fulica atra | |
| Арэал | |
Месцы гнездьдзішчаў
Круглы год
Месцы зімоўляў
| |
Лыска (па-лацінску: Fulica atra) — вадаплаўная птушка сямейства пастушковых, шырока распаўсюджаная на абшарах Эўразіі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Добра пазнавальная па белай дзюбе і белай скураной пляме на ілбе. Большую частку часу праводзіць на вадзе, чым заўважна вылучаецца ў параўнаньні зь іншымі пастушковымі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Птушка велічынёй зь сярэднюю качку — даўжыня 36—38 см, размах крылаў 19,5—23,5 см, вага 500—1000 г.[1] Целасклад мажны; тулава крыху пляскатае з бакоў. Апярэньне галавы, шыі і верхняй часткі тулава цёмна-шэрае ці чорнае, матавае, з шэраватым адлівам на сьпіне. Грудзі і брух сьвятлейшыя — дымчаста-шэрыя. На ілбе добра заўважная скураная пляма. Дзюба таксама белага колеру, невялікая, вострая, пляскатая з бакоў. Вясёлкавая абалонка вачэй ярка-чырвоная. Хвост кароткі, складаецца зь мяккака пер’я. Ногі жаўтаватыя або аранжавыя, з кароткай шэрай плюснаю і доўгімі шэрымі пальцамі. Плавальныя балонкі адсутнічаюць, аднак з бакоў ёсьць фястончатыя лопасьці, дзякуючы якім птушкі ўпэўнена адчуваюць сябе на вадзе. Плоцевы дымарфізм выражаны слаба — самцы выглядаюць крыху буйнейшымі і цямнейшымі, з большай плямай на ілбе. Маладыя птушкі ў цэлым бураватыя, з шэрым брухам і сьветла-шэрым горлам[2].
Голас
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дыяпазон гукаў адносна шырокі і заўважна адрозьніваецца ў самцоў і саміцаў. Тым ня меней, у адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў лыскі не выкарыстоўваюць гукавыя сыгналы пры заляцаньнях або пазначэньні гнездавой тэрыторыі[3]. Саміца крычыць гучна і звонка — падобна да «цьек-цьек». Крык самца, як правіла, больш ціхі і глухі, зь пераважаньнем шыпячых гукаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Лысуха (Fulica atra) (рас.). Птицы Казахстана. Праверана 30 траўня 2011 г.
- ↑ Р. Л. Бёме, Н. П. Грачев, Ю. А. Исаков «Птицы СССР. Курообразные, Журавлеобразные» Изд. «Наука» Ленинград 1987 онлайн
- ↑ John A. Horsfall. «The „dawn chorus“ and incubation in the coot (Fulica atra L.)(недаступная спасылка)» Behavioral Ecology and Sociobiology Vol. 15, Num. 1 1984