Лупалаўскі лягер сьмерці
Лупалаўскі лягер сьмерці (шталяг № 813) створаны нямецкімі акупантамі ў жніўні 1941 году на ўскрайку Магілёва — у раёне Лупалава для масавага зьнішчэньня савецкіх ваеннапалонных[1].
Лягер быў абнесены калючым дротам, па якім прапускаўся электрычны ток. Вязьняў ўтрымлівалі ў антысанітарных умовах (лютаваў тыф), катавалі, марылі голадам, расстрэльвалі. За час існаваньня лягеру да 1943 году зьнішчана больш за 40 тысячаў чалавек, вядомыя імёны толькі 389 зь іх[2]
На тэрыторыі былога лягеру сьмерці знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў. У ёй пахаваныя 53 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 году ў баях супраць нямецкіх захопнікаў на подступах да Магілёву ў раёне Лупалава. Сярод іх воіны 238-й дывізіі 121-га стралковага корпусу 50-й арміі і 369-й дывізіі 62-га стралковага корпусу 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.
У памяць аб вязьнях лягеру сьмерці і воінах Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944 годзе ў раёне Лупалава, узьведзены мэмарыяльны комплекс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
- ^ MOGILEV.BY Паклонны крыж на брацкай магіле былога канцэнтрацыйнага лягеру зьявіцца ў Магілёве