Лола Карымава
Лола Карымава-Цільляева | |
па-ўзбэцку: Лола Ислом қизи Каримова-Тилляева | |
Імя пры нараджэньні | Лола Ісламаўна Карымава |
---|---|
Род дзейнасьці | дзяржаўны дзяяч |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэньня | Ташкент, СССР |
Грамадзянства | Узбэкістан |
Месца вучобы | |
Занятак | дыпляматка |
Месца працы | |
Бацька | Іслам Карымаў |
Маці | Тацяна Карымава |
Дзеці | дачка: Мар'ям сын: Умар дачка: Сафія |
Сайт | lolakarimova.com |
Лола Ісламаўна Карымава-Цільляева (па-ўзбэцку: Лола Ислом қизи Каримова-Тилляева; нарадзілася 3 ліпеня 1978 году, Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР) — малодшая дачка першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1990—2016). Сталы прадстаўнік Рэспублікі Ўзбэкістан пры ЮНЭСКА, дыплямат.
Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымала навуковую ступень магістра па міжнародным праве ва Ўнівэрсытэце сусьветнай эканомікі й дыпляматыі ў Ташкенце, пазьней атрымала ступень кандыдата псыхалягічных навук у Ташкенцкім дзяржаўным унівэрсытэце. Замужам за купцом Цімурам Цільляевым. Мае траіх дзяцей (дзьве дочкі й сын).
Дабрачыннасьць за дзяржаўны кошт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лола Ісламаўна Карымава-Цільляева зьяўляецца заснавальнікам дзьвюх буйных дабрачынных арганізацыяў ва Ўзбэкістане: Рэспубліканскага грамадзкага дзіцячага фонду «Ты не самотны», аказвае дапамогу дзецям сіротам, і Рэспубліканскага цэнтру сацыяльнай адаптацыі дзяцей, асноўнай мэтай якога зьяўляецца дапамога дзецям-інвалідам і дзецям зь бедных сем’яў. Лола Карымава-Цільляева спрыяла ініцыяваньню й ажыцьцяўленьню ключавых нацыянальных рэформаў па паляпшэньні сытуацыі ў дзіцячых дамах Узбэкістану, дзякуючы якім многія дзеці атрымалі больш магчымасьцяў для свайго разьвіцьця[1].
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсіх этапах сваёй кар’еры ў якасьці выкладніка ўнівэрсытэту, кіраўніка Фэдэрацыі гімнастыкі Ўзбэкістану, ганаровага Прэзыдэнта Азіяцкага гімнастычнага зьвязу й намесьніка дырэктара філіяла Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Ташкенце, Лола Карымава-Цільляева строга пільнуецца сваёй веры ў тое, што адукацыя, культура й спорт зьяўляюцца ключавымі фактарамі ў падтрыманьні сьвету й талерантнасьці, служаць мостам паміж цывілізацыямі, і дапамагаюць пераадольваць невуцтва й стэрэатыпы.
Сям'я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У інтэрвію Бі-бі-сі ў 2013 г. заявіла, што 12 гадоў не падтрымвае адносін са старэшай сястрой — Гульнара Карымава[2]. Замужам за купцом Цімурам Цільляевым. Мае траіх дзяцей (дзьве дочкі й сын). Мае беларускія карані[3]. Далейшы лёс лолы невядомы. Сьмерць бацькі прывядзе да беднасьці, а можа й да ганеньняў[4][5].