Леў Талалай
Выгляд
Леў Талалай (нар. 1906, Магілеўшчына — 1942) — паэт
У 1925—1926 гг. працаваў настаўнікам Вендароскай пачатковай школы Магілеўскага раёну, у 1926—1928 гг. вучыўся ў Віцебскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў прызваны ў Савецкую Армію. З 1932 г. — супрацоўнік жыдоўскай газэты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936—1941 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Менску. З пачатку нямецка-савецкай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 г. на фронце.
Першы верш апублікаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Талалай Леў / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.