Леў Камароў
Леў Камароў | |
| Дата нараджэньня | 11 сьнежня 1938[1] |
|---|---|
| Дата сьмерці | 29 сьнежня 2001[1] (63 гады) |
| Месца вучобы | БДУ |
| Занятак | фізык |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | БДУ |
| Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Леў Іванавіч Камароў (1938—2001) — прафэсар, загадчык катэдры тэарэтычнай фізыкі фізычнага факультэту БДУ з 1973 па 1983 гг.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1960 годзе. У 1960—1963 займаўся ў асьпірантуры фізычнага факультэту па спэцыяльнасьці «тэарэтычная фізыка». Пасьля заканчэньня асьпірантуры стаў працаваць асыстэнтам катэдры ядзернай фізыкі БДУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Аптычныя і нэўтронныя спэктры як крыніца інфармацыі аб руху малекул у вадкасьцях». У 1967 годзе стаў дацэнтам катэдры ядзернай фізыкі. У 1973 годзе абраны загадчыкам катэдры тэарэтычнай фізыкі. З 1983 году працаваў дацэнтам катэдры тэарэтычнай фізыкі. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Нэпэртурбацыйныя мэтады тэарэтычнага дасьледаваньня фізычных сыстэм». У 1988 годзе яму прысвойваецца званьне прафэсара катэдры тэарэтычнай фізыкі і катэдры ядзернай фізыкі. Працаваў прафэсарам на катэдры тэарэтычнай фізыкі да выхаду на пэнсію ў 2000 годзе.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўныя навуковыя работы Л. І. Камарова датычацца фізыкі кандэнсаванага стану, квантавай мэханікі і квантавай тэорыі поля. Ім распрацаваныя нэпэртурбацыйныя мэтады разьвязваньня задачаў квантавай мэханікі і квантавай тэорыі поля, гэтыя мэтады ўжываюцца нават тады, калі немагчыма выкарыстоўваць тэорыю ўзбурэньняў. Ён зьяўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Беларусь у асобах і падзеях (белар.)