Леў Габышаў
Леў Львовіч Габышаў (Габышев-Тюбе; 10 лістапада 1920, с. Цюбэ, Мальжэгарскі насьлег, Алёкмінскі ўлус, Якуцкая губэрня, РСФСР — 11 лістапада 1994) — празаік, перакладчык, кінадраматург. Чалец СП СССР з 1957 г.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1937 г. скончыў 7-гадовую школу, у 1938 г. Алёкмінскі сельгастэхнікум. Цяга да пісьменьніцтва выявілася яшчэ ў дзіцячыя і юнацкія гады пад уплывам паэта Анатоля Сімухіна (настаўніка расейскай мовы і літаратуры Алёкмінскай школы). Вершы пачаў пісаць з 1938 г. Працаваў аграномам Горнага земаддзела розных раёнаў рэспублікі. У 1942 г. арыштаваны НКУС ЯАССР і асуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі (арт. 58, п. 19, ч. 2 КК РСФСР), як японскі шпіён. Па заканчэньні тэрміну зьняволеньня з 1945 г. мэтадыст аддзелу кадраў Наркамзема ЯАССР, з 1947 г. галоўны аграном райсельгасаддзела Мегіна-Кангаласкага раёна ЯАССР; з 1949 г. старшы аграном сельгасаддзелу Якуцкага гарвыканкаму; з 1950 г. старшы аграном калгаснага навучаньня Мінсельгаса ЯАССР.
З 1950 перайшоў на літаратурную працу. 28 жніўня 1956 г. пастановай прэзыдыюма Вярхоўнага суду ЯАССР рэабілітаваны «за адсутнасьцю складу злачынства». У 1958 г. загадчык аддзелам прозы рэдакцыі часопіса «Хотугу сулус»; з 1958 г. рэдактар «Хотугу сулус». З 1969 г. па 1973 г. загадчык аддзелам прозы часопіса «Полярная звезда». Ён аўтар 15 п’есаў («Сулустар», «Иллэм киyhэлэргэ», «Ыаллыылар», «Кэпсээннэр», «Абаҕа сулустара» і іншых), 28 інтэрмэдыяў, ягонаму пяру належыць зборны тэкст падрадковага перакладу гераічнага эпасу «Нюргун Ботур Імклівы», які атрымаў высокую адзнаку літаратуразнаўцаў. Апублікаваў кнігі: «Дьол тэрдэ» (1950), «Иллэн киэhэлэргэ» (1959), «Сулустар» (1965), «Ыаллыылар» (1971), «Пьесалар кэпсээннэр». Перакладаў на расейскую мову творы якуцкіх пісьменьнікаў: М. Мардзінава, М. Няўстроева, І. Нікіфарава, С. Амалона, А. Сырамятнікава, М. Якуцкага і іншых. Ім перакладзены на якуцкую мову вершы М. Рыльскага, В. Сасюры, Адама Міцкевіча: Немаҥҥа, Чу фут-Калеҕа аҥхай үрдүнэн барар суол, Куорат кыhына, Ууhут, М…, якія ўвайшлі ў выданьне: «Адам Мицкевич. Талылыбыт айымньылар. Якутскай. 1956».
Лічыцца родапачынальнікам якуцкай кінадраматургіі, бо стварыў чатыры кінасцэнары: «Уладар духу», «Паядынак снайпэраў», «Сярго Арджанікідзэ», а таксама сцэнар «Таямніца продкаў» у сааўтарстве з Мухітдзінам Хаджаевым і Валянцінам Максіменкавым па матывах аповесьці Мікалая Якуцкага «Залаты раўчук». Гэты сцэнар атрымаў увасабленьне ў кінематографе («Таджыкфільм»): Таджыцкі рэжыcэр Марат Арыпаў на аснове сцэнара стварыў у 1972 г. на кінастудыі «Таджыкфільм» мастацкі фільм у жанры кінарамана “Таямніца продкаў”. Таксама напісаў артыкул — Л. Габышев. В. В. Бялыницкай-Бируля. // Хотугу сулус. Якутскай. № 6. 1960. С. 92. — да перакладаў ягоных твораў на якуцкую мову: Алҕас, Маннык эмиэ баара, Эрэйбитин ситиспиппит.
Быў жанаты на Натальлі Інакенцьеўне і меў 5 дачок: Ліра (нязьменны дырэктар фэсту «Стерх», заслужаны дзеяч мастацтваў РС(Я), загадчыца музэю Тэатру опэры і балета імя Д. К. Сіўцава-Суоруна Амалона); Яся (нязьменны Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю РС(Я), Альбіна, Луіза, Наташа. Быў узнагароджаны мэдалямі і Ганаровай граматай, дэлегат V, VII, IX, X зьездаў СП Якутыі. У 2000 г. Цэнтральнай улуснай бібліятэцы г. Алёкмінску было нададзена ягонае імя
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лев Габышев. Писатель. Переводчик. Кинодраматург. Библиографический указатель. Якутск. 2000.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |