Перайсьці да зьместу

Лешак Чарнецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лешак Чарнецкі
Leszek Czarnecki
Род дзейнасьці бізнэсовец
Дата нараджэньня 9 траўня 1962 (62 гады)
Месца нараджэньня Уроцлаў, Польшча
Грамадзянства Польшча
Месца вучобы
Занятак інжынэр, прадпрымальнік, эканаміст
Дзеці 2 дзяцей

Ле́шак Я́хуш Чарне́цкі (па-польску: Leszek Janusz Czarnecki; нарадзіўся 9 траўня 1962 году, Уроцлаў) — польскі прадпрымальнік, інжынэр, доктар эканомікі.

Скончыў факультэт санітарнай інжынэрыі Ўроцлаўскай палітэхнікі, пазьней абараніў доктарскую ступень ва Ўроцлаўскай эканамічнай акадэміі.

Прадпрымальніцкай дзейнасьцю заняўся ў 1986 року, заснаваўшы гідратэхнічна-інжынэрнае прадпрыемства TAN S.A. якое займалася падводнымі працамі. Быў заснавальнікам і галоўным акцыянэрам дзеючае ад 1991 Эўрапейскае лізінгавае фундацыі — першай і найбуйнейшай лізінгавай фірмы ў Польшчы. У 2001 ён прадаў гэтую фірму францускаму банку Crédit Agricole за 900 млн злотых. Адначасова заняў пасаду старшыні праўленьня ў новастворанай кампаніі Credit Agricole Polska.

Да канца лістапада 2004 Лешак Чарнецкі быў старшынём праўленьня Getin Holding, а да траўня 2006 — старшынём праўленьня Getin Bankу.

На пераломе 2005—2006 набыў найвышэйшы будынак ва Ўроцлаве — Poltegor Centre — збудаваны напрыканцы 1970-х. У наступным року ён быў зьнесены, а на ягоным месцы паўстаў найвышэйшы ў Польшчы будынак Sky Tower.

Асноўны акцыянэр а/або сузаснавальнік наступных кампаніяў:

  • Getin Noble Bank
  • Idea Bank
  • Ідея Банк (Украіна)
  • Ідэя Банк (Беларусь)
  • Идея Банк (Расея)
  • Open Life (49%)
  • PF Leasing
  • Getin Leasing
  • Carcade (Расея)

Фінансавыя кансультацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Open Finance
  • Home Broker
  • Tax Care
  • Idea Expert
  • LC Corp
  • Noble Funds
  • Noble Securities
  • MW Trade
  • getBack

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]