Перайсьці да зьместу

Леся Ставіцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лéся Ставíцкая (па-ўкраінску: Леся Ставицька; 24 лістапада 1962, Кіеў, УССР — 7 жніўня 2010, Кіеў, Украіна) — украінская мовазнаўца, сацыялінгвістка, прафэсарка, доктарка філялягічных навук (1996). Аўтарка слоўніку нецэнзурнай лексыкі «Українська мова без табу»[1].

Леся Ставіцкая
Леся Ставицька
Дата нараджэньня 24 лістапада 1962
Месца нараджэньня Кіеў, УССР
Дата сьмерці 7 жніўня 2010
Месца сьмерці Кіеў, Украіна
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага (цяпер Нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. П. Драгаманава)
Занятак мовазнаўка
Навуковая сфэра мовазнаўства, філялёгія, сацыялінгвістыка
Месца працы Інстытут украінскай мовы НАН Украіны
Вядомая як Сацыялінгвістка, дасьледніца жарганалёгіі, гендарнай лінгвістыкі
Навуковая ступень Доктарка філялягічных навук (1996)

Нарадзілася 24 лістапада 1962 года ў Кіеве. Ейны бацька быў літаратуразнаўцам, маці - пэдыятаркай[2].

Пасля заканчэньня сярэдняй школы паступіла ў Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Горкага (цяпер Нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. П. Драгаманава), які скончыла ў 1983 годзе. Доўгі час была загадніцай адзьдзелу сацыялінгвістыкі Інстытуту ўкраінскай мовы НАН Украіны (з моманту стварэньня ў 1999 годзе да сьмерці ў 2010 годзе).

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003—2007 гадах — кіраўніца сэмінараў па гендарнай лінгвістыцы, якія дзейнічалі на базе катэдры сацыялінгвістыкі (пры Інстытуце ўкраінскай мовы НАН Украіны).

Аўтарка больш за 100 навуковых артыкулаў, дзьвух манаграфіяў і чатырох слоўнікаў[3].

Удзельнічала ў замежных стыпэндыяльных праграмах:

• The Eugene and Daymel Shklar fellowship in Ukrainian studies, Гарвардзкі дасьледчы інстытут, ЗША, Кембрыдж, 2006,

• Kasa im. Józefa Mianowskiego, Варшава, Польшча, 2008 г.

Найбольшую папулярнасьць дасьледніцы прынес ейны вядомы слоўнік нецэнзурнай лексыкі і ейных адпаведнікаў «Українська мова без табу»[4].

• «Жанри і стилі в історії української літературної мови», 1989 (у супрацы),

• «Естетика слова в українській поезії 10 — 30-х рр. ХХ ст.», 2000,

• «Український жарґон», 2005,

• «Арґо, жарґон, сленґ: Соціяльна диференціяція української мови», 2005,

• «Українська мова без табу», 2008[5].

  1. ^ Леся Ставицкая составила словарь украинских нецензурных слов, Gazeta.ua, 3.04.2008, https://gazeta.ua/ru/articles/culture-newspaper/_lesya-stavickaya-sostavila-slovar-ukrainskih-necenzurnyh-slov/219209?mobile=false
  2. ^ Леся Ставицкая составила словарь украинских нецензурных слов, Gazeta.ua, 3.04.2008, https://gazeta.ua/ru/articles/culture-newspaper/_lesya-stavickaya-sostavila-slovar-ukrainskih-necenzurnyh-slov/219209?mobile=false
  3. ^ Мар’яна Вербовська, Статус зниженої мови, 14 серпня, 2010 року, Львівська Поштa, № 89 (974), https://www.lvivpost.net/suspilstvo/n/7792
  4. ^ Дмитро Десятерик, Професор Леся Ставицька: "Лайку не можна винищити в принципі", Українська правда, 15 лютого 2008, https://web.archive.org/web/20220305190639/https://life.pravda.com.ua/columns/2008/02/15/1055/
  5. ^ Леся Ставицька, Критика, міжнародний огляд книжок та ідей, https://krytyka.com/ua/authors/lesya-stavicka