Лейб-гвардыі конна-грэнадзёрскі полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Лейб-гвардыі конна-грэнадзёрскі полк (Лейб-гвардыі Конна-Грэнадзёрскі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Насьледніка Цэсарэвіча Аляксея Мікалаевіча полк) — полк у складзе расейскай імпэратарскай арміі.

Лейб-гвардыі конна-грэнадзёрскі полк. 1853

У 1803 годзе быў створаны Адэскі ўланскі полк, які празь некалькі месяцаў быў перайменаваны ва ўланскі Яго Імпэратарскай Вялікасьці Цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча полк. У 1809 годзе зь яго 2-га батальёна і паловы запаснога эскадрона быў створаны лейб-гвардыі Драгунскі полк (а зь іншай часткі — лейб-гвардыі Ўланскі полк). У 1831 годзе за выдатную храбрасьць і баявыя дасягненьні пры падаўленьні польскага паўстаньня быў перайменаваны ў лейб-гвардыі Конна-грэнадзёрскі полк. У 1910 годзе таксама за гэта шэфам палка прызначаны насьледнік трона Аляксей Мікалаевіч. Расфармаваны ў 1918 годзе.

Падчас Першай Сусьветнай вайны ўдзельнічаў ва Ўсходне-Прускай, Лодзінскай, Ковельскай апэрацыях, у баявых дзеяньнях у Летуве і Заходняй Беларусі. У 1917 годзе ўдзельнічаў у абарончых баях на рацэ Стаход.

Тры афіцэры палка былі узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Георгія: Чычэрын Пётар Аляксандравіч (3-я ступень), Брылевіч Уладзімер Іванавіч (пасьм.) і Генішта Барыс Уладзімеравіч (4-я ступень).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]