Леанід Лапцуй
Леанід Лапцуй | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1929 |
Памёр | 1982 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | ненецкая мова |
Леані́д Васі́левіч Лапцу́й (па-расейску: Леонид Васильевич Лапцуй; 28 лютага 1929—1982) — ненецкі пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Ямальскай тундры ў 1929 альбо 1932 годзе. Зь 10 гадоў працаваў аленяводам. У 1951 годзе скончыў школу ў паселішчы Новы Порт, а праз 3 гады — мэдыцынскую вучэльню ў Салехардзе. Адначасова працаваў перакладнікам у газэце «Чырвоная Поўнач». У 1954—1956 гадох навучаўся ў Маскве, у Цэнтральнай Камсамольскай школе пры ЦК ВЛКСМ, у 1963 там жа скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў на кіроўных пасадах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. З 1974 году да сьмерці — рэдактар ненецкай газэты «Няръяна Ӈэрм».
Першы аповед напісаў у 1962 годзе. Пазьней у газэце «Літаратурнае жыцьцё» ды мясцовых часопісах апублікаваў шэраг аповедаў пра жыцьцё ненцаў, прыроду ды штодзённую рэчаіснасьць Ямалу. Далей ягоныя аповеды зьяўляліся ў часопісах «Дружба народаў», «Сыбірскія агні» ды інш. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР ад 1964 году.
Імя Лапцуя нададзенае Культурна-асьветніцкай вучэльні ў Салехардзе.
Расейскамоўныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Победившие смерть. Свердловск, 1976
- На севере — утро. М., Советский писатель, 1977
- Радуга жизни. М., Советская Россия, 1978
- Эдейка. Свердловск, 1878
- В краю оленьих троп. Л., Художественная литература, 1982
- На оленьих тропах. Свердловск, 1982
- Тёр. М., Современник, 1984
- Олений бег. М., Советская Россия, 1986
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Писатели Ямала (рас.)