Ласла Пап
Ласла Пап | |
Ласл Пап (справа) у 1955 годзе | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Papp László |
Нарадзіўся | 25 сакавіка 1926[1][2] |
Памёр | 16 кастрычніка 2003[1][2] (77 гадоў) |
Грамадзянства | Вугоршчына |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | бокс |
Узнагароды і мэдалі |
Ла́сла Пап (па-вугорску: Papp László; 25 сакавіка 1926, Будапэшт, Вугоршчына — 16 кастрычніка 2003, там жа) — выдатны вугорскі баксэр, першы ў гісторыі боксу трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён Эўропы па боксе (1949 і 1951). Ягонае імя ў 2001 годзе занесенае ў Міжнародную залю славы бокса.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца боксам у 1945 годзе. Лічыўся наймацнейшым баксэрам у сярэдняй вазе ў пэрыяд з 1948 па 1964 год.
Аматар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У фінале Лёнданскае Алімпіяды перамог брытанскага баксэра Джона Райта.
У фінале Хэльсынскае Алімпіяды ўпэўнена атрымаў перамогу паводле ачкоў над паўднёваафрыканскім баксэром Тэўнісам ван Шальквікам.
На Мэльбурнскай Алімпіядзе Ласла Папу было ўжо 30 гадоў і да таго часу ў яго было 8 пераломаў кісьцяў рукаў. Тым ня менш ён ізноў выйграў золата, стаўшы першым у гісторыі трохкратным алімпійскім чэмпіёнам па боксе. У паўфінале Ласла ўзяў рэванш у паляка Зьбігнева Петшыкоўскага за паражэньне гадавой даўніны на чэмпіянаце Эўропы. А ў фінале начыста разграміў афраамэрыканца Хасэ Торэса, будучаму чэмпіёну сьвета сярод прафэсіяналаў.
У 1949 і 1951 гадох станавіўся чэмпіёнам Эўропы сярод аматараў.
Прафэсіянал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1956 годзе перайшоў у прафэсіяналы, стаўшы першым прафэсіянальным баксэрам з сацыялістычных краінаў. На новай ніве ён стаў вядомы празь пяць гадоў, пасьля перамогі над амэрыканцам Ральфам Джонзам па мянушцы «Тыгар». На той момант у актыве Джонза было 87 баёў, прычым у 14 зь іх ён змагаўся супраць чэмпіёнаў сьвету. Вугорац тройчы адпраўляў амэрыканца на насьціл рынга, перамогшы ў канчатковым выпадку паводле ачкоў. Але перамога была ня простай. Пазьней Пап прызнаецца, што за ўсю ягоную кар’еру яму больш за ўсё дасталася ад «Тыгра». 16 траўня 1962 году, накаўтаваўшы сваім каронным левым хукам датчаніна Крыса Крыстэнсэна, упершыню стаў чэмпіёнам Эўропы сярод прафэсіяналаў. Пазьней ён 6 раз пасьпяхова адстойваў гэты тытул.
У 1965 годзе вугорская ўлада скасавала свой дазвол для Ласла займацца прафэсіянальным боксам, і шанец стаць чэмпіёнам сьвету аказаўся для яго згубленым. Свой апошні бой у якасьці прафісіянала Пап правёў зь Мікам Лігі, які ўмела правёў усе 15 раўндаў, хаця ў чацьвёртым і апыняўся на памосьце. За гэты бой у лістападзе 1964 году часопіс «The Ring» прызнаў Ласла Папа «байцом месяца». На прафэсіянальным рынгу правёў 29 баёў, атрымаў 27 перамогаў (і дзьве нічыі), зь якіх 15 перамогаў атрымаў накаўтам.
Трэнер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1966 па 1991 год трэніраваў зборную Вугоршчыны па боксе. У 1980 годзе адкрыў дзіцячую школу бокса «Обуда», дзе працаваў старшым трэнерам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзін з трох трохкратных алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе (акрамя Папа — кубинцы Тэафіла Стывэнсан і Фэлікс Савон).
- 6 з 13 сваіх алімпійскіх баёў завяршыў накаўтамі.
- Двухкратны чэмпіён Эўропы па боксе (1949 і 1951).
- Стаў прафэсіяналам у 1957 годзе, не прайграў аніводнага бою на прафэсіянальным рынгу, атрымаў 27 перамогаў (15 накаўтам) пры дзьвюх нічыіх.
- Закончыў кар’еру ў 1964 годзе ў сувязі з тым, што ўлада Вугоршчыны адмовіла яму ў выезьдзе з краіны.
- Трэнэр нацыянальнае зборнае Вугоршчыны па боксе ў 1971—1992 гадох.
- У 2001 годзе быў абраны ў Міжнародную залю славы бокса.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Laszlo Papp // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г László Papp // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #137536674 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.