Перайсьці да зьместу

Ламбік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ламбік Geuze

Ламбі́к — від бэльгійскага піва. Рыхтуецца метадам самаадвольнага браджэньня ў бочках, якія выкарыстоўваліся раней для вытрымкі вінаў.

Для падрыхтоўкі ламбіка выкарыстоўваецца ячменны солад і непрарошчанае збожжа пшаніцы. Хмель, які выкарыстоўваецца для вытворчасьці ламбіка, павінен вылежацца не меней трох гадоў для памяншэньня водару і гаркаты, непажаданых для ламбіка.

Пасьля варэньня сусла перапампоўваецца ў вінныя бочкі. Браджэньне адбываецца за рахунак зьмешчаных на сьценках бочак і ў паветры мікраарганізмаў, у асноўным дзікіх дрожджаў. Асноўнае браджэньне доўжыцца тыдзень. Затым піва вытрымоўваецца на працягу некалькіх гадоў.

Як правіла, прадаваны ламбік уяўляе сабой сумесь розных яго гатункаў. Звычайна маладзейшыя гатункі зьмешваюцца з больш вытрыманымі для атрыманьня жаданага густу.

Піва Mort Subite Gueuze Lambic часта прадаецца ў бутэльках 0.33 з коркавым коркам (якія можна здаць). Вырабляецца таксама малінавае і вельмі смачнае вішнёвае (Kriek) піва. Крэпасьць яго 4-4.5%. Па словах некаторых бэльгійцаў, піва нейкі час стаіць ў адкрытых бочках і над імі плятуць павуціньне адмысловыя павукі. Павукі час ад часу падаюць у бочкі і надаюць яму непаўторны густ. Магчыма, гэты сакрэт і не дазваляе вырабіць гэтае піва ўдалечыні ад Бэльгіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]