Перайсьці да зьместу

Лайтабаншаг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лайтабаншаг
вуг. Lajtabánság,
ням. Leitha-Banat

1921
 

Сьцяг Лайтабаншагу Герб Лайтабаншагу
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Лайтабаншагу
Сталіца Обэрварт
Форма кіраваньня
Кіраўнік
Рэспубліка
Пал Пронаі (першы)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— спыненьне існаваньня

4 кастрычніка 1921
5 лістапада 1921

Лайтабаншаг (па-вугорску: Lajtabánság, па-нямецку: Leitha-Banat) — кароткатэрміновае вугорскае дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала на тэрыторыі сучаснай аўстрыйскай фэдэральнай зямлі Бургенлянд. Існавала ў пэрыяд з 4 кастрычніка па 5 лістапада 1921 году між падпісаньнем Трыянонскае дамовы і ўваходжаньнем Бургенлянду ў склад Аўстрыі.

Кіраўнікамі дзяржаўнага ўтварэньня былі Пал Пронаі, Дзьюла Остэнбург-Маравэк і былы прэм’ер-міністар Вугоршчыны Іштван Фрыдрых.

Армія, г. зв. «нізкарослая гвардыя» (па-вугорску: Rongyos Gárda), набіралася з часткі сялянаў і студэнтаў, якія не жадалі ўваходжаньня рэгіёну ў склад Аўстрыі.