Лагазінка
Выгляд
| Лагазінка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Сялец |
| Вусьце | Гайна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 14 км |
| Плошча басэйну | 49 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 5,8 ‰ |
Лагазі́нка, Лаго́зійка — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басэйн Дняпра).
Даўжыня ракі 14 км[1].
Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сялец, вусьце на заходняй ускраіне вёскі Дабрэнева. Цячэ па Менскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вёскі Лагаза да вусьця). На рацэ каля паўночнай ускраіны вёскі Лагаза плаціна і сажалка (плошча 0,22 км²).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Менскай вобласьці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 179. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)
- Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (рас.)