Кінбурнская пярэспа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кінбурнская стрэлка (праваруч — ліман, леваруч — Чорнае мора)

Кінбурнская пярэспа (па-ўкраінску: Кінбурнська коса) — паўночна-заходняя частка Кінбурнскага паўвостраву паміж Дняпроўска-Бускім ліманам і Чорным морам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовыя жыхары «Кінбурнскай пярэспай» часта называюць увесь Кінбурнскі паўвостраў.

Татарская назва Кінбурнскай пярэспы — Кыл-Бурун, што азначае «Востры нос».

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца ў межах Мікалаеўскай вобласьці. Працягваецца на 10 км у выглядзе вузкага (ад 100 м да 1,5 км) трохвугольніка. Раўнінную паверхню ўскладняюць эолавыя пагоркі вышынёю ад 4-5 да 8-10 м. Складаецца з пяскоў і ракушачніка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас расейска-ўкраінскай вайны, у сакавіку 2022 году, расейскія войскі акупавалі касу, каб заблякаваць рух з партоў Хэрсону і Мікалаева, і вялі абстрэлы Ачакава. У ходзе контрнаступу ВСУ ў лістападзе 2022 году Кінбурнская каса засталася адзінай акупаванай расейцамі часткай Мікалаеўскай вобласьці[1][2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андріяш О. П. Кінбурнська коса // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. ISBN 5-88500-015-8. Т. 2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінбурнская пярэспасховішча мультымэдыйных матэрыялаў