Перайсьці да зьместу

Ківі (садавіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ківі

Кі́ві — агульнаўжывальная назва пладоў культурных сартоў расьлінаў, якія належаць да роду актынідыя, больш дакладна актынідыі кітайскай (Actinidia chinensis) альбо актынідыі дэлікатэснай (Actinidia deliciosa).

Самі расьліны прадстаўляюць сабой буйныя дрэвападобныя ліяны родам з Кітаю. Часам ківі называюць кітайскім агрэстам. Расьце ў Армэніі, Грэцыі, Італіі, Новай Зэляндыі, Расеі, Украіне й Чылі; марозаўстойлівая, да −28°С.