Кушмак
Выгляд
Кушмак[1], таксама — лабок (па-лацінску: mons pubis — «улонны грудок») — у анатоміі чалавека прадстаўленае ў абодвух палоў мяккатканкавае ўтварэньне, разьмешчанае дакладна над вонкавымі плоцевымі органамі адпаведна праекцыі ўлоннага зрошчаньня і выступае над навакольнай вобласьцю дзякуючы разьвітой падскурнай аснове (тлушчавай праслойцы).
Уверсе кушмак аддзелены ад вобласьці жывата лабковай баразной, ад сьцёгнаў — тазасьцёгнавымі разорамі.
У жанчын гэтая вобласьць над вульвай часта завецца «грудком Вэнэры» (па-лацінску: mons veneris). У гэтай вобласьці засяроджаныя нэрвовыя канчаткі, таму дакрананьне да яе і/або націсканьне могуць выклікаць палавое ўзбуджэньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кушмак // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.