Перайсьці да зьместу

Куплет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Купле́т (па-француску: couplet) — двухрадковая або чатырохрадковая страфа ў песьні. Мэлядычны малюнак першага куплету затым дакладна паўтараецца ў іншых куплетах песьні. Пасьля аднаго ці некалькіх куплетаў ідзе прыпеў, які сваёй мэлёдыяй звычайна адрозьніваецца ад куплету. Часам куплетамі называюць сатырычныя і гумарыстычныя прыпеўкі.