Крыштап Тэабальд Завіша
Выгляд
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 16 сьнежня 1762[1] |
Род | Завішы |
Бацькі | Ян Юры Завіша[d] Тэадора з Валовічаў[d] |
Дзеці | Казімір Завіша[d] і Ян Караль Завіша[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Кры́штап Тэаба́льд Заві́ша (?—1763[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста старадубскі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», пляменьнік ваяводы менскага Крыштапа Станіслава Завішы.
Ад першага шлюбу меў сына Яна Караля, ад другога — з Кацярынай Грабоўскай — Казімера[3].
Прыведзены ў картцы партрэт прызначаўся для менскага касьцёла Сьв. Язэпа пры кляштары бэрнардынаў, а ў наш час захоўваецца ў Гістарычным музэі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 311. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ^ Marcin Sawicki. Średnioszlachecka klientela Radziwiłłów nieświeskich w województwie mińskim w czasach saskich // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» №27, 2007.
- ^ Krzysztof Teobald Zawisza-Kieżgajło h. Łabędź (odm.) (пол.). Sejm-Wielki.pl . Праверана 19 студзеня 2011 г.
- ^ Аляксей Хадыка. Сімвал беларускай свабоды: 300 гадоў мінскай катэдры // «Новы час», 14 кастрычніка 2010.