Крыстыян Кляўе
Крыстыян Кляўе | |
франц. Christian Jean-Marie Clavier | |
Крыстыян Кляўе ў 2009 годзе | |
Дата нараджэньня | 6 траўня 1952 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Грамадзянства | Францыя |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1973— |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0002010 |
Крыстыян Жан-Мары Кляўе (франц. Christian Jean-Marie Clavier; 6 траўня 1952, Парыж) — францускі актор, сцэнарыст, кіраўнік кінакампаніі Ouille Production.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля навучаньня ў парыскім інстытуце палітыкі ён пачаў сваю акторскую кар’еру з камэдыйнай тэатральнай трупы «Le Splendid» і прыняў удзел у вялікай колькасьці камэдыйных фільмаў.
Дамогся шырокага посьпеху, згуляўшы ў фільме «Прышэльцы» пэрсанажа, вядомага як «Жак Уй-прайдзісьвет». Пасьля «Прышэльцаў» ён стаў прызнанай зоркай, прыняўшы ўдзел у такіх фільмах як «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара», «Астэрыкс і Абэлікс: Місія „Клеапатра“» (з Жэрарам Дэпард’ё), а таксама ў рымэйку фільма «Прышэльцы», за які атрымаў намінацыю на прэмію Сэзар. Крыстыян Кляўе вядомы таксама па фільмах «Паміж анёлам і нячыстым» і гістарычнаму фільму «Напалеон». Ён таксама згуляў некалькі роляў у тэлевізійных сэрыялах.
Найбольш прыкметныя акторскія дуэты з Жанам Рэно ў фільмах «Апэрацыя „тушонка“», «Карсыканец» і з Жэрарам Дэпард’ё.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыстыян Кляўе (анг.) на сайце IMDb