Крыстыян Гольм
Крыстыян Гольм | |
па-швэдзку: Christian Holm | |
Крыстыян Гольм (2011) | |
Сябра Рыксдагу | |
---|---|
2006 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 ліпеня 1976 (48 гадоў) Вэрмлянд, Швэцыя |
Партыя: | Умераная кааліцыйная партыя(en) |
Адукацыя: | |
Крыстыян Гольм (па-швэдзку: Christian Holm; нарадзіўся 22 ліпеня 1976 году, лэн Вэрмлянд, Швэцыя) — швэдзкі палітык, сябра Рыксдагу ад партыі Ўмераных кансэрватараў (Moderaterna) з 2006 году.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 5 сьнежня 2011 году Крыстыян Гольм выконваў наступныя абавязкі ў Рыксдагу: звычайны сябра Рыксдагу; сябра Камісіі па міжнародных справах; сябра місіі АБСЭ. Таксама ўваходзіў у раду Фундацыі Ярла Яльмарсана, якая між іншым, займаецца праблемамі дэмакратыі ў Беларусі.
Крыстыян Гольм і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыстыян Гольм мае трывалыя стасункі з апазыцыйнымі партыямі і структурамі Беларусі, неаднарозова бываў у краіне. Пасьля жорсткіх выказваньняў пра вынікі і наступствы прэзідэнцкіх выбараў 2010 году трапіў у неафіцыйны ліст замежнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краіны (як мінімум двойчы было адмоўлена ў беларускай візе)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Шведскаму парламентарыю адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Эўрапейскае радыё для Беларусі (3 сакавіка 2011). Праверана 5 сьнежня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыстыян Гольм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Riksdagen: Christian Holm (m) (швэд.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |