Крыстафэр Чараповіч
| Крыстафэр Чараповіч | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца | |
| Рост: | 201 см | |
| Вага: | 91 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 15 верасьня 1991[1][2] (34 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | ГТК Глівіцы[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2010—2014 | Дэйвідсан Ўайлдкэтс[d] | |
| 2014—2016 | Södertälje BBK[d] | |
| 2016—2017 | Miasto Szkła Krosno[d] | |
| 2017 | Андора[d] | |
| 2017—2018 | Цмокі-Менск | |
| 2018—2019 | Ніжні Ноўгарад | |
| 2019—2021 | Абрадойра[d] | |
| 2021—2022 | УКАМ[d] | |
| 2022—2023 | Андора[d] | |
| 2024— | ГТК Глівіцы[d] | |
Крыстафэр Чараповіч (па-швэдзку: Christofer Czerapowicz; нар. 15 верасьня 1991 году) — швэдзкі баскетбаліст польскага клюбу ГТК. Амплюа — форвард. Адзін сэзон 2017—2018 гадоў згуляў за «Цмокі-Менск».
З 2010 па 2014 гады выступаў у ЗША ў NCAA за каманду каледжу Дэвідсан, набіраючы ў 2014 годзе 8,8 пункту і 4,3 падбора ў сярэднім за 25 хвілін на пляцоўцы. Форвард ня быў абраны на драфце НБА-2014 і вырашыў пачаць прафэсійную кар’еру ў Эўропе.
Першым клюбам для Чараповіча стаў швэдзкі «Сёдэртэлье Кінгс». У ім Крыс правёў два сэзоны — з 2014-га па 2016-ы, двойчы пры гэтым стаўшы чэмпіёнам краіны. Сэзон 2016—2017 гадоў пачынаў у польскім «Кросна», дзе ў 20 матчах набіраў 17,7 пункту і 6,9 падбора, атакуючы з далёкай дыстанцыі з 49% выніковасьцю. У лютым 2017-га Чараповіч перайшоў у клюб «Андора». У чэмпіянаце Гішпаніі ён згуляў 13 матчаў, дапамагаючы камандзе 5,3 пунктамі і 2,5 падборамі.
У 24 гады дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Эўропы-2017. Форвард узяў удзел ва ўсіх чатырох матчах супраць Расеі ды Босьніі і Герцагавіны, набіраючы ў сярэднім 8,8 пункту і 4,3 падбора за 24 хвіліны на пляцоўцы[4]. Аднак зборная Швэцыі не прабілася на Эўрабаскет.
У 2017 годзе падпісаў на адзін год кантракт з «Цмокі-Менск».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Christopher Czerapowicz // FIBA database
- 1 2 ACB.com
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ З лёгкім форвардам падпісаны аднагадовы кантракт!, Сайт Цмокі-Менск