Крыніца дзяўчыны
Крыніца дзяўчыны | |
па-швэдзку: Jungfrukällan | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[d], Згвалтаваньне і помста, драматычны фільм[1] і крымінальны фільм[d][1] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Oscar Rosander[d] |
Вытворчасьць | SF Studios[d] |
Распаўсюд | Janus Films[d] і Netflix |
Дата выхаду | 8 лютага 1960 |
Працягласьць | 89 хвіліна |
Краіна | |
Мова | швэдзкая мова і нямецкая |
Старонка на IMDb |
Крыніца дзяўчыны (па-швэдзку: Jungfrukällan) — стужка, якая была зьнятая ў 1960 годзе ў Швэцыі. Зьмест падобны да швэдзкае народнае байкі «Дачкі Торэ з Вангэ»[a]. Падзеі ў стужцы адбываюцца вельмі даўно.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Сям’я жыве ў лесе. У іх доме жыве гаспадар, яго жонка, іх дачка Карын і старэйшая дачка гаспадара ад першага шлюбу Інгеры.
Бацькі паслаліў суседнюю вёску малую дачку занесьці ў царкву сьвечкі. Разам з малою дачкою ідзе старэйшая. Дачкі ненавідзяць адзін адну. У лесе дачкі сустрэліся са старым дзедам-ведзьмаром. Інгеры засталася са старцам, каб пагутарыць зь ім. Малая Карын ідзе далей і выходзіць на паляну. На ёй пасьвілі коз два дарослых мужчыны і адзін хлопец. Яны разам павячэралі з Карын. Пасьля двое мужчын гвалтуюць Карын і забіваюць яе. Усё гэта бачыць Інгеры, але яна хаваецца ў лесе. Злачынцы разьдзяваюць мёртвую Карын і забіраюць яе адзеньне. Яны пайшлі па дарозе адкуль прыйшла Карын і прыходзяць у дом Карынавых бацькоў. Злачынцы прапануюць маці купіць адзеньне. Маці пазнае адзеньне свае дачкі Карын, але нічога не гаворыць злачынцам. Прыбягае Інгеры і кажа бацьку праўду пра сьмерць Карын. Бацька чакае наступнага дню і забівае злодзеяў у лазьне, дзе яны спалі ноччу.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стужка мае зьмест, каб вабіць гледачоў: забойства, голыя целы жанчын, плоцкае насільства над жанчынамі і інш. Стужка паказвае сапраўднае жыцьцё ў Швэцыі ў далёкія часы[5] і мае адпаведны зьмест. Паказ насільства ў лесе прывяло да абмежавантня паказу стужкі. У ЗША прымусілі кінатэатры выразаць дзею з насільствам над Карын.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Па-швэдзку: «Tores Dotter I Vange».