Перайсьці да зьместу

Крыгсмарынэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыгсмарынэ (па-нямецку: Kriegsmarine — вайскова-марскі флёт) — афіцыйная назва вайскова-марскіх сілаў у эпоху Трэцяга Райху. 1 чэрвеня 1935 году гэтае імя атрымала колішняя Райхсмарынэ (па-нямецку: Reichsmarine — флёт Райха). Пасьля Другой сусьветнай вайны заходненямецкі флёт быў названы Бундэсмарынэ (па-нямецку: Bundesmarine — фэдэральны флёт), усходненямецкі — Фольксмарынэ (па-нямецку: Volksmarine — народны флёт).

Першым камандуючым Крыгсмарынэ з 1935 па 1943 гады быў Эрых Рэдэр. Пры Рэдэры адбылося фармаваньне ВМС Трэцяга Райха. З 1943 па 1945 гг. камандуючым флётам быў прызначаны Карл Дзёніц. У траўні 1945 году на пост камандуючага прызначылі Ганса-Георга фон Фрыдэбурга. Апошнім камандуючым Крыгсмарынэ стаў Вальтэр Варцэха, які ўзначальваў флёт у траўні-ліпені 1945 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]