Крывароскі мэтратрам
Крывароскі хуткасны трамвай | |
![]() Трамвай на станцыі Зарычна | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Крывы Рог, Украіна |
Пачатак працы | 26 сьнежня 1986 |
Лініі |
1 (4 маршруты) лінія Даўжыня: 18,7 км |
Колькасьць станцыяў | 15 |
Пасажырапаток на дзень | 45,3 тыс. |
Пасажырапаток на год | 15,8 млн (2009) |
Схема мэтрапалітэну | |
![]() |
Крывароскі хуткасны трамвай (па-ўкраінску: Криворізький швидкісний трамвай) — гібрыдная транспартная сыстэма, якая спалучае асаблівасьці мэтрапалітэну і трамвая, знаходзіцца ў Крывым Рогу (Украіна). Працуе з 29 сьнежня 1986 году.
Працягласьць адзінай лініі складае 18,7 км, на ёй знаходзяцца 15 станцыяў, зь іх пад зямлёй — 6,8 км з 4 станцыямі. Дзейнічаюць 2 маршруты: «Кальцавая» — «Плошча Працы» і «Кальцавая» — «Зарычна». На лініі адзінае дэпо, што месьціцца непадалёк ад станцыі «Плошча Працы». Большая частка лініі пабудаваная паводле стандартаў мэтрапалітэну, але ў якасьці рухомага складу выкарыстоўваюцца трамвайныя вагоны, а не цягнікі мэтро. Адзінае места ва Ўкраіне, дзе ўзаконены левабаковы рух.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крывароскі мэтратрам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |