Харкаўскі мэтрапалітэн
Выгляд
| Харкаўскі мэтрапалітэн | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Харкаў, Украіна |
| Пачатак працы | 23 жніўня 1975 |
| Лініі |
3 лініі Даўжыня: 38,1 км |
| Колькасьць станцыяў | 30 |
| Пасажырапаток на дзень | 583,15 тыс. (2017) |
| Пасажырапаток на год | 212,85 млн (2017) |
| Схема мэтрапалітэну | |
Ха́ркаўскі мэтрапалітэ́н (па-ўкраінску: Харківський метрополітен) — адзін зь відаў грамадзкага транспарту ў Харкаве, помнік архітэктуры, пабудаваны як адзіны манумэнтальны комплекс пад зямлёю. Адчынены 23 жніўня 1975 году. На сёньняшні дзень налічваецца 3 лініі агульнай даўжынёй 38,1 км з 30 станцыямі.
Стаў другім мэтрапалітэнам ва Ўкраіне пасьля кіеўскага.
Уласьнікам мэтрапалітэну зьяўляецца камунальнае прадпрыемства «Харкаўскі мэтрапалітэн» (укр.: комунальне підприємство «Харківський метрополітен»).
| Лініі Харкаўскага мэтрапалітэну | |||||||||
| 1 | Халоднагорска-Заводзкая | 2 | Салтаўская | 3 | Аляксеўская | ||||