Крупка (басэйн Дняпра)
Выгляд
| Крупка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Дрокаўка |
| Вусьце | Проня |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 18,5 км |
| Плошча басэйну | 84 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Гарадзец |
Кру́пка, Закру́ньніца — рака ў Чавускім і Прапойскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 18,5 км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Пачынаецца за 3,5 км на поўдзень ад вёскі Дрокаўка Чавускага раёну, вусьце за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Ляцягі Прапойскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 206
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 206