Котарскае паўстаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэйсэр «Санкт-Георг»

Ко́тарскае паўстаньне — паўстаньне матросаў аўстра-вугорскага флёту 1—3 лютага 1918 году ў порце гораду Котару (узьбярэжжа Адрыятычнага мора, Чарнагорыя).

Паўстаньне пачалося 1 лютага 1918 году ў Котарскім заліве з бунту на крэйсэры «Санкт-Георг» і ўзьняцьця чырвонага сьцяга. Пазьней да паўстанцаў далучыліся экіпажы яшчэ 42 судоў (каля 6 тысячаў матросаў) і працоўных порту. Асноўная маса паўстанцаў належала да нацыянальных меншасьцяў імпэрыі — славенцы, сэрбы, харваты, чэхі, вугорцы. Кіравалі паўстаньнем Ф. Раш, М. Брнічавіч, А. Грабар і Е. Шышгорыч. На судах ствараліся Рэўкомы. Паўстанцы патрабавалі неадкладнага заключэньня міру на падставе прапановаў ураду Савецкай Расеі, права на самавызначэньне народаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі, стварэньне дэмакратычнага ўраду. 3 лютага з ваенна-марской базы Пула да бухты падышлі некалькі падводных лодак, па сушы да порта была перакінутая пяхота. У той жа дзень паўстаньне было задушана, каля 800 чалавек былі арыштаваныя, кіраўнікі расстраляныя[1].

Камандуючы задушэньня паўстаньня контар-адмірал Міклаш Хорці (вугорац па нацыянальнасьці) быў прызначаны на пасаду камандуючага флётам Аўстра-Вугоршчыны, замест зьнятага адмірала флёту Максыміліяна Ньегована (харвата па нацыянальнасьці, па-харвацку: Maximilian Njegovan).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]