Колюшкападобныя
Колюшкападобныя (Gasterosteiformes) — атрад касьцістых рыбаў.
Атрад аб’ядноўвае 9 сямействаў, каля 55 родаў, больш за 200 відаў.
Вядомы з эацэну. Пашыраныя пераважна ў тропіках, у прыбярэжных марскіх водах, некаторыя віды — у прэснай вадзе. На Беларусі 2 роды, 2 віды: колюшка трохіголкавая (Gasterosteus aculeatus) і колюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius).
Даўжыня ад 3 см да 1,8 м, маса ад некалькіх грамаў да 3,4 кг. Сьпінных плаўнікоў 1 — 2, першы ў выглядзе асобных калючак. Брушныя плаўнікі з 1 — 7 прамянёў, у некаторых адсутнічаюць. Луска ктэноідная, у многіх колюшкападобных цела ўкрыта касьцявымі пласьцінкамі. Рыла звычайна трубкападобнае. Некаторыя віды ў пэрыяд размнажэньня робяць гнёзды.
Плянкгафагі, але могуць зьнішчаць ікру і лічынак іншых рыбаў.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Колюшкападобныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў