Коксартроз
Коксартроз | |
Спэцыяльнасьць | рэўматалёгія |
---|---|
Коксартроз у Вікісховішчы |
Коксартро́з (па-лацінску: coxarthrosis) — артроз лагвосьцегнавых суставаў(d). поліэтыялягічнае(d) захворваньне, якое разьвіваецца на падставе розных паталягічных станаў лагвосьцегнавой суставы.
Прычыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць першасны другасны коксартрозы.
Першасны коксартроз разьвіваецца міжвольна, другасны вынікае як наступства папярэдніх захворваньняў лагвосьцегнавой суставы, якія ёсьць этыялягічным фонам:
- прыроджаная дысплязія лагвосьцегнавой суставы;
- траўматычныя пашкоджаньні;
- юнацкі эпіфізыёліз(d) галоўкі сьцягна;
- остэахондрапатыя(d) галоўкі сьцегнавой косткі;
- эпіфізарныя і спандыляэпіфізарныя дысплязыі;
- наступствы запальных захворваньняў суставаў.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- болі пахвіны, сьцягна, крумянак і паясьніцы(d)
- абмежаваная рухомасьці лагвосьцегнавой суставы
- кульгавасьць
- скарачэньне хворай канцавіны.
Лекаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры дыягностыцы захворваньня ацэньваецца ступень магчымасьці руху сьцягном у бакі, а таксама вярчэньня ўнутар і вонкі. У выпадку няпэўнасьці неабходна выканаць рэнтгенаграфію. Пры адсутнасьці прызнакаў іншага захворваньня лагвосьцегнавой суставы дыягназ вызначаецца звужэньнем сустаўнай шчыліны і наяўнасьцю остэафітаў.
Пры лячэньні можна выкарыстаць рэабілітацыйную гімнастыку (фізыятэрапію), процізапальныя ці проціболевыя сродкі. У выпадку хірургічнага лячэньня выкарыстоўваецца апэрацыя Паўэлса(d) ці закладаньне эндапратэзу(d).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Franciszek Kokot. Choroby Wewnętrzne. — Państwowy Zakład Wydawnictw Lekarskich, 1991. — С. 344—345. — ISBN 83-200-1551-0
- Witold S. Gumułka, Wojciech Rewerski i inni. Encyklopedia zdrowia tom I. — wydanie 6. — Wydawnictwo Naukowe PWN, 1998. — С. 895—897. — ISBN 83-01-11680-3