Перайсьці да зьместу

Кові (рэжысэр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кові
па-ангельску: Kovi
Імя пры нараджэньні Іштван Ковач
Дата нараджэньня 24 студзеня 1957 (69 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг ВугоршчыныВугоршчына, м. Будапэшт
Занятак рэжысэр
прадусар
Гады дзейнасьці 1993—2013
Псэўданімы Kovi
Жанры парнафільм
Узнагароды 2002 Эйвіен[1]
IMDb ID 1018310

Кові (па-ангельску: Kovi, нар. 24 студзеня 1957 году[2]) — вугорскі рэжысэр, які здымаў порнастужкі ў 1990—2000-ыя гады ў Вугоршчыне.

Нарадзіўся Кові 24 студзеня 1957 году ў Вугоршчыне ў месьце Будапэшт. Яго сапраўднае імя — Іштван Ковач. Бацька быў прафэсарам. Іштван пачаў цікавіцца фатаграфіяй. Іштван Ковач узяў мянушку Кові. У 1990-ыя гады пачаў здымаць порнастужкі. Іх здымаў да канца 2000-ых гадоў. Меў узнагароды за порнавырабы[3]. У 2006 годзе Кові ўдзельнічаў у пачатку работы вугорскага тэлеканалу для дарослых[4][5].

Пасьля прыпыненьня здымкаў пачаў прадаваць ежу для здаровага харчаваньня, бо сам меў вагу вельмі вялікую. Яму ўдалося пахудзець да 75 кіляграмаў.

У 1981 годзе Іштван Ковач ажаніўся. Дзяцей ў яго няма[6].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]