Перайсьці да зьместу

Кнігі Царстваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кніга Царстваў»)
Кніга Старога Запавету

Кнігі Царстваў


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кнігі Ца́рстваў — чатыры гістарычныя кнігі Старога Запавету ў Сэптуагінце і ў праваслаўным каноне. У юдэйскім кодэксе сьвятых кніг (Танаху) складаюць толькі дзьве кнігі: кнігу Шмуэля і кнігу Цароў (Мэляхім).

Падзел на чатыры кнігі зьявіўся найперш у александрыйскіх перакладнікаў. Зрэшты, праваслаўная царква ў кананічным зьлічэньні кніг утрымала старажытны юдэйскі падзел на дзьве кнігі. У грэцкай Бібліі (Сэптуагінце) усе чатыры кнігі носяць агульную назву «Βασιλέιωι», то бок «кнігі Царстваў», таму што ў першай і другой кнігах выяўленыя падзеі непасрэдна-боскага (тэакратычнага) царства, якое было ўласьцівае народу Божаму, і царства чалавечага, якога пажадаў Ізраіль па прыкладзе паганскіх народаў, а ў трэцяй і чацьвёртай адлюстраваны лёс Юдэйскага й Ізраільскага царстваў.

Аўтарамі кніг Царстваў лічаць прарокаў, якія пераемна занатоўвалі падзеі свайго часу. Так, напрыклад, паводле сьведчаньня юдэйскгаа паданьня і першага разьдзелу кнігі летапісаў, аўтарамі 1 і 2 кнігі Царстваў былі прарокі Самуіл (24 разьдзелы), Натан і Гад, а трэцяй і чацьвёртай — Ахія Сыламлянін (3Цар. 11:29), Ада й Ісая (2Пар. 30:11}}, 2Пар. 33:32 і інш.). Верагодна, 3 і 4 кнігі Царстваў прыведзеныя ў цяперашні выглад і склад пісьненьнікам часоў Бабілёнскага палону, як мяркуюць — Эздрам, які карыстаўся «Гісторыяй Саламона» (3Цар. 11:41), «Летапісам цароў юдэйскіх» і «Летапісам цароў Ізраільскіх» (гл. 3Цар. 14:19, 29; 3Цар. 15:7; 3Цар. 16:5, 14; 4Цар. 1:18; 4Цар. 8:23; 4Цар. 10:34 і інш.). Летапісы гэтыя ня варта зьмешваць зь дзяржаўнымі актамі й афіцыйнымі запісямі, якія вялі прыдворныя чыноўнікі ў Юдэйскім царстве (гл. 3Цар. 4:3; 4Цар. 18:18, 37), аднак наўрад ці існавалі ў Ізраільскім.

Чыноўнікі ад ураду не маглі так строга крытычна і пагрозьліва выкрывальна ставіцца да дзейнасьці цароў, як гэта робяць складальнікі «летапісаў», што служылі крыніцай 3 і 4 кніг Царстваў. Ёсьць меркаваньне, заснаванае на юдэйскім паданьні, паводле якога 3 і 4 кнігі Царстваў складзеныя прарокам Ераміем, аднак гэтую думкю нельга прыняць: трэцяя і чацьвёртая кнігі Царстваў складзеныя ў другі пэрыяд Бабілёнскага палону (гл. 4Цар. 25:27 і наст.) і ў зямлі паланеньня, тым часам як прарок Ерамія апошнія гады жыцьця правёў не ў Бабілёне, а ў Эгіпце. Кнігі Царстваў ахопліваюць каля 600 рокаў жыцьця жыдоўскага народу, ад нараджэньня прарока Самуіла да вызваленьня Яхоніі зь вязьніцы ў 37-м року па ягоным перасяленьні ў Бабілён (каля 1170567 да н. э.).

Кніга першая, пачынаючы гісторыю жыдоўскага народа ад нараджэньня Самуіла, даводзіць яе да сьмерці царя Саўла — 110 гадоў; другая апісвае цараваньне Давіда — 40 гадоў: трэцяя выкладае гісторыю ад Саламона да Ясафата — 120 гадоў, чацьвёртая — ад сьмерці Ахаба да палону бабілёнскага — каля 335 гадоў.

Агульнай мэтаю напісаньня ўсіх кніг Царстваў можна ўявіць выяўленьне палітычнага стану (шчаснага ці благога) жыдоўскага народу ў сувязі з рэлігійна-маральным яго жыцьцём ці стану веры пры царах. У прыватнасьці, аўтары 1 і 2 кнігаў падрабязным выкладаньнем падзеяў з жыцьця Самуіла і Давіда хацелі адлюстраваць па магчымасьці дакладны вобраз юдэйскага прарока — у асобе Самуила, а цара — у асобе Давіда. Мэта складальнікаў 3 і 4 кніг Царстваў заключаная ў тым, каб прадставіць карціну паступовага заняпаду юдэйскага й ізраільскага царстваў у сувязі з прычынамі гэтае зьявы — пагардай да прароцкага слова і асабліва ідалапаклонствам.

  • Епископ Михаил. Исторические книги Ветхого Завета. — Тула: 1899.
  • Афанасьев Д. Руководство по предмету Свящ. Писания. Книги исторические Св. Писания Ветхого Завета. 4-е изд. — Ставрополь: 1896.