Перайсьці да зьместу

Кляфуці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляфуці
Паходжаньне
Распаўсюджаныя складнікімука, садавіна і яйка[d]

Кляфуці (па-француску: clafoutis, ад па-аксытанску: clafir — напаўняць) — францускі дэсэрт, які спалучае ў сабе рысы запяканкі і пірага. Садавіна ў салодкім вадкім яечным цесьце, падобным да блінцовага, выпякаецца ў формах для запяканак або кіша. У змазаную тлушчам форму для выпечкі спачатку кладуць садавіну, а затым заліваюць яе цестам. Такі дэсэрт падаецца як у парыскіх кавярнях, гэтак і робіцца французамі дома.

Клясычным лічыцца кляфуці з сьвежай вішні з костачкамі.[1] Існуюць таксама пэрсікавы, яблычны і грушавы кляфуці, кляфуці з чарнасьліву, журавінаў і ажыны[2]. Калі замест вішні выкарыстоўваецца іншая садавіна, такі кляфуці называецца флянярд. Паходзіць з рэгіёну Лімузэн.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шаблён:Cite encyclopedia
  2. ^ Larousse Gastronomique, Clarkson Potter Publishers

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]