Клясыфікацыя расьліннасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Клясыфікацыя расьліннасьці, сынтаксанамія — частка фітацэналёгіі, якая ўключае ў сябе тэарэтычнае вучэньне і практычныя мэтады па выдзяленьні ўмоўна аднородных тыпаў (фітацэнонаў) зь фітацэнатычнага кантынуўма і іх субардынацыю ў сынтаксанамічную герархію.

Агульныя зьвесткі аб клясыфікацыі расьліннасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясыфікацыя расьліннасьці зьяўляецца цэнтральнай часткай фітацэналёгіі. Узровень яе разьвіцьця адлюстроўвае ўзровень разьвіцьця ўсей навукі.

Сынтаксанамія скарыстоўвае вопыт таксанаміі, якая ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя была дастаткова разьвітай навукай. Складанасьць клясыфікацыі расьліннасьці тлумачыцца тым, што расьлінныя супольнасьці ў адрозьненьні ад відаў — гэта ўмоўнасьці, аб’яднаныя ў шматмерны кантынуўм. Акрамя таго, расьлінныя супольнасьці валодаюць невысокім узроўнем цэласнасьці, што вядзе да зьменлівасьці архітыпаў (набораў дыягнастычных прызнакаў) сынтаксонаў, падчас вельмі значнай. Вельмі рэдка таксама ў сынтаксонах ніжэйшых рангаў прадстаўлены поўнасьцю дыягнастычныя віды вышэйшых адзінак. Усё гэта абумовіла значную складанасьць выдзяленьня сынтаксанамічных адзінак і ўсталяваньне дыягназаў супольстваў.

Асноўныя падыходы да прынцыпаў і мэтадалёгіі клясыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да пачатку 1970-х гадоў існаваля мноства падыходаў да клясыфікацыі расліннасці, якія паступава трансфармаваліся ў два асноўныя:

  • Дамінантны (фізыянамічны) падыход.
  • Эколяга-флярыстычны падыход.

Пры дамінантным падыходзе сінтаксоны вылучаюцца па дамінантах асобных ярусаў раслінных супольнасцей. Аcноўнымі адзінкамі дамінантнай клясыфікацыі зьяўляюцца фармацыя — сукупнасьць супольнасцей з адным дамінантам (напрыклад, фармацыя дубовых лясоў) і 'асацыяцыя – якая вылучаецца на падставе дамінантаў розных ярусаў (напрыклад, дубрава рабінава-кіслічная). Гэты падыход зьяўляецца простым і цалкам прымянімым да лясной расліннасці барэальных, суббрарэальных і субтрапічных лясоў, г.зн. там, дзе ў складзе супольнасці маюцца некалькі яўных дамінантаў з моцнымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі.

Але гэты падыход зьяўляецца напрымальным пры клясыфікацыі лугоў, рудэральнай расліннасці, расліннасці вырубак і гараў, дзе дамінанты могут хутка мяняцца ў розныя гады і нават сязоны і валодаюць слабымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, што вядзе да вялікай варыябельнасці відавога складу супольнасцей. Таму ўсе большае распаўсюджванне мае фларыстычны падыход.

Узьнікненьне эколяга-флярыстычнага падыходу да клясыфікацыі звязана з імем швайцарскага геабатаніка Й.Браун-Бланке. Мэтад клясыфікаціі расьліннасьці, наваны яго імем, грунтуецца на групаваньні супольнасцей згодна з падобнасьці флярыстычнага складу, які адлюстроўвае экалягічныя ўмовы і стадыю сукцэсіі і ўсталяваньня сінтаксонаў ад ніжэйшых да вышэйшіх.

Сінтаксоны ў сістэме Браун-Бланке выдзяляюцца на падставе дыягнастычных відаў, сярод якіх адрозніваюць характэрныя, дыферэнцыруючыя і канстантныя.

  • характэрныя віды сустракаюцца толькі ў адным сінтаксоне ці сустракаюцца ў гэтым сінтаксоне часцей за іншых.
  • дыферэнцыруючыя віды дыягнастыруюць мяжой свайго арэала і ўваходзяць у склад некалькіх сінтаксоноў.
  • канстантныя віды сустракаюцца за высокім пастаянствам, але праходзяць праз гэты сінтаксон “транзітам”.

Віды, канстантныя для ніжэйшых адзінак могут быть дыферэнцыруючымі ці характэрнымі для вышэйшых. Але есць меркаванне, што розніца паміж дыферэнцыруючымі і характэрнымі відамі нязначная і часта іх аб’ядноўваюць у адзіную групу дыягнастычных відаў (у гэтым выпадку канстантныя віды разглядаюцца асобна).

Стварэнне назваў сінтаксонаў , іх відазмяненне і адмена рэгулюецца “Кодэксам фітасацыялагічный наменклатуры”, упершыню апублікаваным у 1976 годзе. Існуюць наступныя асноўныя рангі сінтаксанамічнай клясыфікацыі (зьвеху ўніз): кляса (канчатак -etea), парадак (-etalia), саюз (-ion), асацыяцыя (-etum). Пры вылучэнні сінтаксона ўказваюць прозьвішча яго аўтара і год зацьвярджэньня.

Пералік усіх сінтаксонаў пэўнай тэрыторыі называецца прадромусам.

Прыклад:

кляса: Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939

  • Д.В. (дыягнастычныя віды) Dicranum scoparium, Pleurozium schreberi, Hylocomium splendens, Melampyrum pratense, Ptilium crista-castrensis, Pyrola minor, Pyrola rotundifolia, Peltigera aphthosa, Trientalis europaea, Vaccinium myrtillus, Vaccinium uliginosum, Vaccinium vitis-idaea

парадак: Cladonio-Vaccinietalia Kiell.-Lund 1967

  • Д.В. Pinus sylvestris, Cladonia rangiferina, Cladonia arbuscula, Dicranum fuscescens, Dicranum polysetum, Arctostaphylos uva-ursi, Empetrum nigrum ssp. nigrum, Ledum palustre

саюз: Dicrano-Pinion Libb. 1933

  • Д.В. Chimaphila umbellata, Diphasiastrum complanatum, Monotropa hypopitys, Pyrola chlorantha), Viscum album ssp. аustriacum

асацыяцыя: Peucedano-Pinetum W.Mat. (1962) 1973

  • Д.В. Chimaphila umbellate, Peucedanum oreoselinum, Convallaria majalis, Polygonatum odoratum, Pulsatilla patens, Scorzonera humilis, Solidago virgaurea

Асноўныя вышэйшыя сынтаксоны расьліннасьці Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясная расьліннасьць:

  • кляса Querco-Fagetea Br.-Bl. et Vlieg. 1937 — мезафітныя і мезаксерафітныя шыракалістныя лісптападныя лясы на багатых глебах
  • кляса Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939 — барэальныя хваёвыя лясы на бедных кіслых глебах з разьвітым мохавым покрывам
  • кляса Alnetea glutinosae Br.-Bl. et R.Tx. 1943 — нізінныя эўтрофныя забалочаныя лясы зь перавагай чорнай вольхі і бярозы пушыстай на тарфяных і тарфяна-мінэральных глебах
  • кляса Salicetea purpureae Moor 1958 — пойменныя прыруславія вербяна-тапалёвыя лясы і хмызьняковыя зарасьнікі

Лугавая расьліннасьць:

  • кляса Molinio-Arrhenatheretea R.Tx. 1937 em. R.Tx. 1970 — другасныя пасьлялясныя лугі, якія фармуюцца на месцы шыракалістных лясоў з даволі багатымі незасоленымі глебамі
  • кляса Sedo-Scleranthethea Br.Bl. 1955 — травяністыя супольнасці на слабаразьвітых пясчаных глебах

Расьліннасьць, сфармаваная на парушаных участках:

  • кляса Epilobietea angustifolii R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — расьліннасьць высечак і гараў
  • кляса Galio-Urticetea Passage 1967 — натуральныя і антрапагенныя нітрафільныя супольнасці зацененых месцаў, засьмечаных ўчасткаў, узьлескаў у лясапарках, у поймах рэк і ручаёў
  • кляса Plataginetea majoris R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — супольнасці нізкарослых, устойлівых да вытаптываньня і выпасу мезафітоў і гіграфітаў ва дварах, уздоўж дарог, на спартовых пляцоўках
  • кляса Chenopodietea Br.-Bl. 1952 em. Lohm. J. et R.Tx. 1961 ex Matusz. 1962 — супольнасьці адналетнікаў, якія ўяўляюць сабой пачатковыя стадыі аднаўленчых сукцэсіяяў пасьля парушэньняў і сорнапалявыя супольнасьці
  • кляса Artemisietea vulgaris Lohm., Prsg. et Tx. in Tx. 1950 — рудэральныя супольнасьці высакарослых двухгадовых і шматгадовых відаў
  • кляса Agropyretea repentis Oberd., Th.Muller et Gors in Oberd. et al. 1967 — рудэральныя супольнасьці зь пераважаньнем шматгадовых злакаў, якія ўяўляюць папярэднюю перад лугамі стадыю ўзнаўляльных сукцэсіяў
  • кляса Bidentetea tripartiti R.Tx., Lohm. et Prsg 1950 — сінантрапныя супольнасьці зь пераважаньнем аднагадовых відаў парушаемых пераўвільгатненых месцаў
  • кляса Secalietea Br.-Bl. 1951 — сегетальныя (сорнапалявыя) супольнасьці зерневых культур
  • кляса Robinietea Jurko ex Sofron 1980 — гарадзкая спантанная расьліннасьць і супольнасьці штучных дравесных насаджэньняў

Прыбрэжна-водная расьліннасьць:

  • кляса Phragmiti-Magnocaricetea Klika in Klika et Novak 1941 — водныя і каляводныя супольнасьці прымацаваных да дна і ўзвышаючыхся над вадой расьлін
  • кляса Potametea R.Tx. et Prsg — супольнасьці прымацаваных да дна расьлін з плаваючымі на паверхні ці пагружанымі ў тоўшчу вады лісьцямі
  • кляса Lemnetea minoris R. Tx. 1955 — супальнасьці вольна плаваючых на паверхні і ў тоўшчы вады незамацаваных расьлін
  • кляса Charetea (Fukarek 1961 n.n.) Krausch 1964 — супольнасьці харавых водарасьцяў
  • кляса Utricularietea intermedio-minoris Den Hartog et Segal 1943 em. Pietsch 1965 — пузырчата-мохавыя супольнасьці дыстрофных вод звычайна ў мачажынах і азерах на верхавых і пераходных балотах

Дэдуктыўны мэтад Капечкі-Гейні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтад Браун-Бланке ў яго клясычным разуменні асноўвался на характэрных відах і адназначнай дыхатаміі. Гэты падыход апраўдаў сабе пры клясыфікацыі натуральных багатых відамі супольнацяў, калі выдзяляліся шэраг сінтаксонаў, з якiмі суадносілася частка супольнасцей, а іншыя разгледжваліся як пераходныя. Але пры клясыфікацыя такі метадам гіперкантынуальнай рудэральнай раслінаасці паўсталі цяжскасці, звязаныя з шырокай экалагічный амплітудай, эўрыбіёнтнасцю ўваходзячых у няе відаў. Гэта прыводзіла да немагчымасці выдзяліць характэрныя для той ці іншай асацыяцыі і нават саюзу віды.

Таму ў 1974 годзе чэскія батанікі К. Капечкі і С Гейні прапанавалі так званы дэдуктыўны мэтад клясыфікацыі сінантрапнай расліннасці, які заключаецца ў тым, што разам з асацыяцыямі выдзяляюцца супольнасці, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна клясе ці парадку, ці адначасова двум вышэйшым сінтаксонам на подставе прадстаўленасці ў ім дыягнастычных відаў вышэйшых адзінак.

Адрозьніваюць базальныя супольнасці (сфармаваныя «сваім» дамінантам) і дэрыватныя (дамінант якіх зьяўляецца дыягнастычны від іншага сінтаксона).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]