Келіх кола (песьня)
Выгляд
Келіх кола — беларускі застольны кант 16–17 стагодзьдзяў, уваходзіць у альбом Келіх кола гурта Стары Ольса. Словы нязначна апрацаваныя Зьмітром Сасноўскім.
Словы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе
2. Гой-гой чаго бавіш — келіх ставіш
Хочаш піці — папрасіці
Хмель-піва нап'емся
Потым разьбярэмся
3. Гой-гой вайна рыхла покуль сьціхла
Распачаці сьвяткаваці
Келіх пенна піва
Піва яно жыва
4. Гой-гой ад суседа няхай беда
Выпі ныне — хвора згіне
Ліся піва ныне
Ў шчасьлівай гадзіне
5. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе