Кельтыбэры
Кельтыбэры — група плямёнаў, які жылі ў цэнтральнай і паўночнай Гішпаніі і ў Партугаліі дарымскага пэрыяду. Назва кельтыбэраў адлюстроўвае той факт, што ў іх культуры прасочваюцца як кельцкія, гэтак і ібэрскія элемэнты. Застаецца незразумелым, зьяўляліся культыбэры зьмяшанымі кельтамі й ібэрамі ці прадстаўлялі адну з гэтых двух групаў з істотным культурным узьдзеяньнем іншай. Невядомым застаецца таксама, наколькі доўгай зьяўляецца іхная самастойная гісторыя.
Частай памылкай зьяўляецца распаўсюджваньне тэрміну «кельтыбэры» на ўсе народы Пірэнэйскага паўвострава дарымскай эпохі, якія размаўлялі на гішпана-кельцкіх мовах. Памылка гэтая зьвязана з тым, што толькі кельтыбэры пакінулі пасьля сябе пісьмовыя помнікі, хоць займалі адносна невялікую частку Пірэнэйскага паўвострава.
Летапісцы апісвалі кельтыбэраў як ваяўнічы народ. У II ст. да н. э. кельтыбэры былі падпарадкаваныя рымлянамі. Кельтыбэрская спадчына сустракаецца ў гішпанскай правінцыі Галісія. Захаваліся пісьмовыя помнікі кельтыбэрыйскай мовы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.224
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |