Перайсьці да зьместу

Кграматыка словенська языка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Кграматыка словеньска языка», таксама вядомая як граматыка друкарні Мамонічаў — трактат аб граматыцы стараславянскай мовы, выдадзены ў друкарні Мамонічаў 8 кастрычніка 1586 году.

Аўтарства трактату прыпісваецца Яну Дамаскіну, пераклад на царкоўнаславянскую мовуІвану Экзарху. Дасьледнік-тэкстоляг В. І. Лук’яненка лічыць аўтарам гэтага выданьня Івана Федаровіча, які, магчыма, і быў тым, хто апрацаваў і падрыхтаваў трактат Яна Дамаскіна да друку паводле сьпісу, які меўся ў бібліятэцы Астроскай акадэміі.

Кніга набраная маскоўскім шрыфтам, а пасьляслоўе — астроскім шрыфтам Івана Федаровіча (як у «Азбуцы» 1578 году).

  • Яскевіч А. А. Старабеларускія граматыкі: да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука. — ISBN 985-08-0451-3