Квант суцяшэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Квант суцяшэньня
Quantum of Solace
Жанр баявік
Рэжысэр Марк Фостэр
Прадусар Майкл Вілсан
Барбара Браколі
Сцэнарыст Ян Флемінг (раман)
Майкл Вілсан
Пол Гагіс
Ніл Пэрвіс
Робэрт Ўэйд
У ролях Дэніел Крэйг
Мацьё Амальрык
Вольга Курыленка
Джэма Артэртан
Джудзі Дэнч
Джэфры Райт
Джэспэр Крыстэнсэн
Джанкарла Джаніні
Кампазытар Дэвід Арнолд
Апэратар Рабэрта Шэфэр
Мантаж Matt Chesse[d]
Вытворчасьць Sony Pictures
Metro-Goldwyn-Mayer
Columbia Pictures
Дата выхаду 2008
Час 106 хвіліна
Краіна Вялікабрытанія
ЗША
Мова ангельская мова
Бюджэт $225 млн
Прыбытак 586 100 000 амэрыканскі даляр[1]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Квант суцяшэньня» (па-ангельску: Quantum of Solace) — 22-і фільм з сэрыі фільмаў пра ангельскага агента Джэймза Бонда, заснаваны на адным з аповедаў Яна Флемінга. Агент 007, чыю ролю выконвае Дэніел Крэйг, адпраўляецца на пошукі забойцаў Вэспэр, і высьвятляе, што яе шантажавалі. Рэжысэр фільму — Марк Форстэр. Сцэнар напісаны, у прыватнасьці, ляўрэатам прэміі «Оскар» Полам Гагісам

Прэм’ера фільму адбылася 29 кастрычніка 2008 г. у Вялікабрытаніі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля здрады Вэспэр, агент 007 дужаецца з жаданьнем ператварыць апошняе заданьне ў асабістую вэндэту. У пошуках ісьціны, Бонд і М дапытваюць Містэра Ўайта, ад якога пазнаюць, што Арганізацыя, якая шантажавала Вэспэр, нашмат складаней і небясьпечней, чым можна было падумаць.

Судмэдэкспэрты Mi6 усталёўваюць сувязь Ўэспэр з ананімным банкаўскім рахункам на Гаіці. Тамака Бонд выпадкова знаёміцца з баявой дзяўчынай Камілай, якая таксама прагне помсты. Праз Камілу Бонд выходзіць на Дамініка Грына, жорсткага бізнэсмэна і не апошняга чалавека ў Арганізацыі.

Пабываўшы ў Аўстрыі, Італіі і Паўднёвай Амэрыцы, Бонд пазнае аб сумеснай змове Грына і генэрала Мэдрана з мэтай усталяваньня кантролю над сусьветнымі запасамі нафты. Выкарыстаючы магчымасьці Арганізацыі і дакладных яму людзей у ЦВК і брытанскай выведцы, Грын абяцае генэралу зрынуць існы рэжым у выдуманай лацінаамэрыканскай краіне, у абмен на, здавалася бы, пустынны ўчастак зямлі.

Бонд зьвяртаецца да дапамогі старых сяброў, каб усталяваць ісьціну. Чым бліжэй да ўсталяваньня асобы чалавека, які пхнуў Уэспэр на здраду, тым складаней Бонду быць на крок наперадзе ЦВК, тэрарыстаў і нават М, каб раскрыць злачынны плян Грына і спыніць яго Арганізацыю.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дэніел Крэйг — Джэймз Бонд
  • Мацьё Амальрык — Дамінік Грын галоўны злыдзень фільму, які прыкрываецца пад выглядам «добрага хлопца, які працуе ў вобласьці экалёгіі, расьлін, дрэваў і ўкладвае дабрачынныя сродкі ў навуку аб навакольным асяродзьдзі».
  • Вольга Курыленка — Каміла, дзяўчына Бонда.
  • Гема Артэртан — Філдс агент MІ-6 якая працуе консулам у балівійскім пасольстве. Гема была абраная на ролю з 1500 кандыдатак.
  • Джудзі Дэнч — М глава брытанскай сакрэтнай службы MІ-6, начальнік Бонда.
  • Джэфры Райт — Фэлікс Лэйтэр саюзьнік Бонда з Цэнтральнай разьведвальнай ўправы, які дапамагаў у казіно Раяль. Гэта будзе другі раз, калі ролю Фэлікса Лэйтэра выконвае адзін і той жа актор два разы запар.
  • Джэспэр Крыстэнсэн — Містэр Ўайт працаўнік таемнай арганізацыі, які выкраў выйграныя грошы Бонда ў казіно Раяль.
  • Джанкарла Джаніні — Рэнэ Матыс францускі падвойны агент, які дапамагаў Бонду ў Чарнагорыі раскрываць Ле Шыфра, таксама працаваў на Містэра Ўайта.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Box Office Mojo — 1999.