Кацярына Андрэева (расейская журналістка)
Гэты артыкул пра расейскую тэлежурналістку. Пра беларускую журналістку і вязьня сумленьня гл. артыкул Кацярына Бахвалава
Кацярына Андрэева | |
| па-расейску: Екатерина Владимировна Андреева | |
| Дата нараджэньня | 27 лістапада 1961 (64 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Масква, СССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | тэлевядучая |
| Жанры | тэлебачаньне |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 5022167 |
Кацяры́на Сярге́еўна Андрэ́ева (па-расейску: Екатерина Сергеевна Андреева, нар. 27 лістапада 1961[1], Масква) — расейская тэлевядучая, вядомая сярод іншага як вядучая інфармацыйнай праграмы «Время» на Першым канале расейскай дзяржаўнай тэлевізіі.
У 1990 годзе скончыла Маскоўскі Пэдагагічны інстытут ім. Крупскай, вучылася на вячэрнім аддзяленьні Ўсесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута (УЮЗІ). Працавала ў Генэральнай пракуратуры, у сьледчым кіраваньні, курыравала складаныя крымінагенныя зоны: Краснадарскі край, Стаўрапольле.
У 1990 годзе паступіла на курсы для працаўнікоў радыё і тэлебачаньня. У «школе дыктараў» вучылася ў Ігара Кірылава. У 1991 годзе пачала працаваць на тэлебачаньні.

У Дырэкцыі Інфармацыйных праграмаў з 1994 году. Упершыню выйшла ў этэр у 1995 годзе. З 1998 году — сталая вядучая праграмы «Час». У сярэдзіне жніўня 2009 году стала вядома, што Кацярына Андрэева адхілена ад этэру. Да канца жніўня гэтага ж году вядучая лічылася ў адпачынку.[2]
Замужам (муж — бізнэсмэн), дачка Натальля — выпускніца МГІМ.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ордэн Сяброўства (2006 год)[3]
- Ляўрэат ТЭФІ ў намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» (2007 год)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кацярына Андрэева на сайце peoples.ru (рас.)
- Яндэкс. Прэс-партрэты: Андрэева Кацярына (рас.)
- Радыёстанцыя «Эхо Москвы» / Андрэева Кацярына (рас.)
Кацярына Андрэева (расейская журналістка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў