Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Сабакінцы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сабакінцы |
Каардынаты | 53°54′35.80″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.9099444° пн. ш. 24.64611° у. д.Каардынаты: 53°54′35.80″ пн. ш. 24°38′46″ у. д. / 53.9099444° пн. ш. 24.64611° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Сабакінцах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны касьцёл у Сабацінцах збудавалі ў 1918 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаюцца 4-гранныя 2-ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завяршаецца франтонам з увагнутымі гранямі і вылучаецца акруглым брылём на двух 4-гранных пілёнах. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках (рудымэнты нэаготыкі). Да вуглоў прастакутнай у пляне апсыда далучаюцца 4-гранныя закрысьціі. Тарцовы фасад апсыды завяршаецца франтонам з увагнутымі схіламі (рудымэнты нэабарока).
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Перамогі, 2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 289.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.