Касьцёл Сьвятой Ганны (Варонча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 23:28, 19 студзеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Каардынаты: 53°24′47.00″ пн. ш. 26°03′36.00″ у. д. / 53.4130556° пн. ш. 26.06° у. д. / 53.4130556; 26.06

Касьцёл сьвятой Ганны, фасад

Касьцёл сьвятой Ганны ў Варончы — позьнеклясыцыстычны барочны храм, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі.

Гісторыя

Фундацыйная табліца Несялоўскага

У касьцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тутака ж узяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касьцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.

Архітэктура

Храм ўяўляе сабой мураваную трохнэфавую, двухвежавую базыліку ў сымбіёзным барочна-клясыцыстычным стылі. Галоўны фасад з шасьцікалённым порцікам, завершаны антаблемэнтам, флянкіраваны дзьвюма трох’яруснымі купальнымі вежамі з трохкутным франтонам паміж імі. У інтэр’еры — росьпіс на архітэктурныя матывы.

З тылу касьцёлу ўмураваная фундацыйная табліца з гербам Юзафа Несялоўскага і яго жонкі з роду Масальскіх.

Пробашчы

  • а. Януш Вітоўскі.

Літаратура

  • Варонча. Касцёл святой Ганны // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0. С. 22

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Сьвятой Ганны (Варонча)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў