Кастрычніцкая РУУС (Менск)
Выгляд
(Перанакіравана з «Кастрычніцкае РУУС (Менск)»)
| Кастрычніцкая РУУС Менску | |
| наркам. Кастрычніцкае РУУС Мінска | |
| Папярэднік | Раённы аддзел міліцыі Кагановіцкага Савета народных дэпутатаў |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 14 сьнежня 1956 (69 гадоў таму) |
| Тып | выканаўчая |
| Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
| Мэта | нагляд за дзейнасьцю народу |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. Фабрыцыўса, 26.[1] |
| Месцазнаходжаньне | Менск, вул. Фабрыцыўса, 26 |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Кастрычніцкі раён (Менск) |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Начальнік | Аляксандар Рыдзецкі |
| Першы намесьнік | Віталь Макрыцкі |
| Намесьнікі | Віталь Семянцоў |
| Намесьнікі | Віталь Мурзіч |
| Кіроўны орган | ГУЎС Менгарвыканкаму |
| Сайт | Старонка ў сеціве |
Кастрычніцкая раённая ўправа ўнутраных справаў Менску[2] — РУУС у Кастрычніцкім раёне Менску.
Падпарадкоўваецца ГУЎС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Фабрыцыўса, 26.
Начальства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Начальнікі РУУС Кастрычніцкага раёну:
- Начальнік РУУС — палкоўнік міліцыі Аляксандар Міхайлавіч Рыдзецкі
- Першы намесьнік начальніка РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі — палкоўнік міліцыі Віталь Міхайлавіч Макрыцкі
- Намесьнік начальніка РУУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — палкоўнік міліцыі Віталь Мікалаевіч Семянцоў
- Намесьнік начальніка РУУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забясьпячэньні[3] — падпалкоўнік міліцыі Віталь Веніямінавіч Мурзіч
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Загадам Міністэрства ўнутраных справаў СССР ад 14 сьнежня 1956 году былі створаныя 5 раённых аддзелаў міліцыі ў Менску:
- Варашылаўскі
- Кагановіцкі (сучасны Кастрычніцкі)
- Ленінскі
- Сталінскі
- Фрунзэнскі
Усе яны існавалі пры раённых Саветах дэпутатаў. 9 верасьня 1957 году Кагановіцкі раён Менску перайменавалі ў Кастрычніцкі, адпаведны аддзел міліцыі таксама перайменавалі ў Кастрычніцкі. У сваім складзе аддзел міліцыі меў:
- аддзяленьне крымінальнага вышуку
- аддзяленьне па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнае (г. зн. дзяржаўнае) ўласнасьці
- аддзяленьне дазнаньня
- пашпартнае аддзяленьне
- 2 дзяржаўтаінспэктара
- 20 ўчастковых ўпаўнаважаных[4]
- камандзір узвода
- 5 камандзіраў аддзяленьняў
- 45 чалавек радавых і сяржантаў
Тэрыторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Абслугоўвае ўвесь Кастрычніцкі раён Менску.
Катаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкай РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Старонка ў сеціве
- ^ УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Менску
- ^ Група кадраў Кастрычніцкага РУУС м. Менску(недаступная спасылка)
- ^ Грамадзкія пункты аховы правапарадку. Зьвесткі пра ўчастковых інспэктараў міліцыі, якія абслугоўваюць тэрыторыю Кастрычніцкага РУУС м. Менску
- ^ «Ставили на колени, избивали». Как обращались с задержанными на акциях в одном из РУВД — фото и видео, TUT.BY, 12.08.2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кастрычніцкае РУУС м. Менску (рас.)
| РУУС | |
|---|---|