Карона (сетка гандлёвых цэнтраў)
| «Карона» | |
| Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
|---|---|
| Заснаваная | 2006 |
| Заснавальнікі | ТАА «Табак-інвэст» |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Беларусь |

«Карона» — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія зьяўляюцца філіямі ТАА «Табак-інвэст».
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы гандлёвы цэнтар «Карона» адкрыўся ў Менску ў 2006 року. Праз тры рокі быў адчынены гандлёвы цэнтар у Берасьці, яшчэ праз рок — у Бабруйску. У 2011 р. адкрыўся ў Віцебску.
Структура гандлёвых комплексаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ГЦ «Карона» прадстаўлены прадукты харчаваньня, а таксама прамысловая група: адзежа, спорттавары, посуд, касмэтыка, побытавая хімія, сувэнірная прадукцыя, тэкстыль, цацкі і да т. п.
На тэрыторыі ГЦ акрамя харчовага аддзелу дзейнічае супэрмаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна». Працуе рэстаран хуткага харчаваньня «Піт-стоп», кафэ-піцэрыя «Амстэрдам», а таксама забаўляльны цэнтар «Дыскавэры»[1].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ГЦ «Карона» стаў першым гіпэрмаркетам у Беларусі, які працуе да 1-й гадзіны ночы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (рас.)