Карл Франц Піч
Карл Франц Піч | |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1786[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 чэрвеня 1858[1][2][3] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар, музычны пэдагог, музыказнаўца, арганіст |
Навуковая сфэра | арганная музыка[d][2], клясычная музыка[2] і музычная адукацыя[d][2] |
Жанры | клясычная музыка і літургічная музыка[d] |
Інструмэнты | арган[d] |
Карл Франц Піч, Карэл Францішак Піч (па-нямецку: Carl Franz Pitsch, па-чэску: Karel František Pič; 5 лютага 1786, Батцдорф, цяпер Барташовіцэ-ў-Арліцкіх-гарах, Кралаваградзецкі край — 12 чэрвеня 1858, Прага) — чэскі арганіст і кампазытар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі. Скончыўшы гімназію ў Індржыхаве-Градцы, вывучаў фартэпіяна, арган і кантрапункт ў арганіста Ёгана Франца Ота ў Кладзка. Затым скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту. У 1815—1826 гадах працаваў настаўнікам музыкі ў багатых дамах Чэхіі. У 1826 годзе пераехаў у Прагу, з 1832 году арганіст праскай царквы Сьвятога Мікалая. У 1840 годзе ўзначаліў Праскую арганную школу, якой кіраваў да канца жыцьця; вучнямі Піча былі, у прыватнасьці, Карэл Бендль[5] і Францішак Скугерскі.
Карл Франц Піч быў абраны ганаровым членам некалькіх музычных арганізацыяў, у тым ліку Зальцбурскага Мацартэўму (1845).
Аўтар Рэквіему, некалькіх імшаў і іншай царкоўнай харавой і арганнай музыкі.
Карл Франц Піч памёр 12 чэрвеня 1858 году ў чэскай сталіцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Wurzbach D. C. v. Pitsch, Karl Franz (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 370.
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в г regional database of the Research Library in Hradec Králové (чэс.)
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ Музычная энцыклапедыя, 1973—1982