Перайсьці да зьместу

Каралеўскі танкавы полк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўскі танкавы полк
Royal Tank Regiment

Цэшка Каралеўскага танкавага палка са стылізаваным першым танкам
Гады існаваньня 1917 — цяпер
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Уваходзіць у Брытанская армія
Тып танкавыя войскі
Функцыя танкавы полк
Колькасьць 1 полк
Камандная структура Каралеўскі бранятанкавы корпус
Дысьлякацыя
Мянушка Чорная мафія
Дэвіз Fear Naught
Марш
  • My Boy Willie
  • The Royal Tank Regiment Slow March
Войны
Вядомыя камандзіры

Каралеўскі танкавы полк (па-ангельску: Royal Tank Regiment) — найстарэйшае танкавае падразьдзяленьне ў сьвеце, створанае ў Брытанскай арміі ў 1916 року[1].

Упершыню танкі былі выкарыстаныя ў бітве пад Флер-Курсэлетам у верасьня 1916 року падчас апэрацыі на Соме ў Першай сусьветнай вайне. Тады яны былі аднесеныя да артылерыі ў складзе Кулямётнага корпусу(en). 28 ліпеня 1917 цяжкі аддзел выведзены са складу корпусу ў асобную адзінку, якая атрымала назву Танкавага корпусу. Першым ягоным камандзірам стаў Г’ю Элес.

18 кастрычніка 1923[2] падразьдзяленьню нададзенае званьне Каралеўскага. У гэты час прынятыя дэвіз, «Нічога ня бойся» (анг. Fear Naught), чорны барэт і цэшка[3].

4 красавіка 1939 Каралеўскі танкавы корпус перайменаваны ў Каралеўскі танкавы полк і ўвайшоў у склад навастворанага Каралеўскага танкавага корпусу.

У Другую сусьветную вайну полк удзельнічаў у бітвах за Дункерк, Эль Аламэйн, Італьянскай ды Бірманскай кампаніях і высадцы ў Нармандыі. Пасьля вайны ваяваў у Карэі, выконваў місіі ў Босьніі і Герцагавіне ды Косаве, Аўганістане ў 2002 ды Іраку ў 2003 року.

  1. ^ The Regiment (анг.) royaltankregiment.com Праверана 17 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Crow, Duncan. British and Commonwealth Armoured Formations 1919-46 (Profile Publications Ltd, Great Bookham, no date), p.2.
  3. ^ Between the Wars (анг.). Royal Tank Regiment. Праверана 3 траўня 2014 г.
  • George Forty, Jack Livesey. The Complete Guide to Tanks and Armoured Fighting Vehicles. — Southwater, 2012. — ISBN 978-1780191645
  •  Joslen, Lt-Col H.F. Orders of Battle, Second World War, 1939–1945. — London: London Stamp Exchange, 1990. — ISBN 0-948130-03-2
  • «The British Garrison Berlin 1945—1994» W. Durie, ISBN 978-3-86408-068-5, Vergangenheits Verlag, Berlin 2012

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралеўскі танкавы полксховішча мультымэдыйных матэрыялаў