Перайсьці да зьместу

Капліца (Івашынавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Капліца
Краіна Беларусь
Вёска Івашынавічы
Адрас Вялейскі раён
Каардынаты 54°33′37″ пн. ш. 27°7′8″ у. д. / 54.56028° пн. ш. 27.11889° у. д. / 54.56028; 27.11889Каардынаты: 54°33′37″ пн. ш. 27°7′8″ у. д. / 54.56028° пн. ш. 27.11889° у. д. / 54.56028; 27.11889
Тып будынка капліца
Стан дзейны
Капліца на мапе Беларусі
Капліца
Капліца
Капліца
Капліца на Вікісховішчы

Капліца ў Івашынавічах — драўляная праваслаўная могілкавая капліца ў в.Івашынавічы Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Пабудаваная з дрэва ў 1938 годзе. Месьціцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Богаслужэньні вядуцца толькі пры пахаваньні нябожчыкаў.

Твор народнага дойлідзтва. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з паўвальмавым над алтарнай часткай. Да прытвору далучаны бабінец з дошак, накрыты вальмай. Над уваходам узвышаецца квадратная ў пляне шатровая званіца. Асноўны аб’ём складаецца зь дзьвюх частак, алтарная частка арыентавана на захад.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца (Івашынавічы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў