Капліца-пахавальня Тышкевічаў (Сьвіслач)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Тышкевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Сьвіслач |
Каардынаты | 53°02′23.50″ пн. ш. 24°05′31.70″ у. д. / 53.0398611° пн. ш. 24.0921389° у. д.Каардынаты: 53°02′23.50″ пн. ш. 24°05′31.70″ у. д. / 53.0398611° пн. ш. 24.0921389° у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1850 |
Капліца-пахавальня Тышкевічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца-пахавальня Тышкевічаў |
Капліца-пахавальня Тышкевічаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Сьвіслачы. Знаходзіцца пасярод могілак на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў.
У наш час у будынку капліцы дзейнічае царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Драўляную могілкавую капліцу-пахавальню Юзэфы Тышкевіч у Сьвіслачы збудавалі ў 1782 годзе. Пры рэканструкцыі мястэчка Вінцэнтам Тышкевічам у 1788 годзе капліцу перанесьлі на іншае месца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзейнічаць.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За часамі Другой сусьветнай вайны ў чэрвені 1941 годзе будынак згарэў разам з архівам. Неўзабаве капліцу перабудавалі пад царкву, да яе дабудавалі сярэднюю частку. У 1980-я гады — бабінец з званіцай, рызьніцу і панамарку з бакавым выхадам, а ўвесь будынак абклалі цэглай[1].
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская