Перайсьці да зьместу

Канстанцін Ціхановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ціхановіч.
Канстанцін Ціхановіч
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1929(1929-07-08) (95 гадоў)
Месца нараджэньня Таміліна, СССР
Адукацыя Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Занятак графіка
Працы Кактусы (1967)

Канстанцін Георгіевіч Ціхановіч (нар. 8 ліпеня 1929, пас. Таміліна Ўхтомскага раёну Маскоўскай вобласьці, СССР) — беларускі графік.

У 1959 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашняя назва Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1963—1984 гадах працаваў мастацкім рэдактарам часопіса «Беларусь». Ілюстраваў творы беларускіх і замежных аўтараў у беларускім пэрыядычным друку. Аформіў кнігі «Навальніца сьпее ў цішыні» Алеся Шашкова (1973), «На ільдзіне» Барыса Жыткова (1975), «Віця Малееў у школе і дома» Мікалая Носава (1979), «Яраслаўна» Веры Вярбы (1986), «Кошчын дом» Самуіла Маршака (1977), народныя казкі «Каласок» (1984) і «Церамок» (1988) і інш. Стварыў ілюстрацыі да казак «пра цара Салтана» і «пра рыбака і рыбку» Аляксандра Пушкіна (1976), апавяданьня «Разумная галка» Льва Талстога (1976) і вершаў «Бычок», «Мішка» ды «Слон» Агніі Барто (1982). Выканаў станковыя кампазыцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I зьезда РСДРП» (1967), «Ад’езд Я. Коласа ў сэмінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсьвільле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995) Аўтар мэмарыяльных мэдалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш.

  • Ціхановіч Канстанцін Георгіевіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. — С. 125.