Перайсьці да зьместу

Камагуэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Камаґуэй»)
Камагуэй
гішп. Camagüey
Камагуэй
Герб Камагуэю
Дата заснаваньня: 1514
Горад з: 1515
Краіна: Куба
Правінцыя: Камагуэй
Плошча: 1106 км²
Вышыня: 5 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 321 992 чал.
шчыльнасьць: 291,13 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
Тэлефонны код: 322
Паштовы індэкс: 83300
Геаграфічныя каардынаты: 21°22′43″ пн. ш. 77°55′7″ з. д. / 21.37861° пн. ш. 77.91861° з. д. / 21.37861; -77.91861Каардынаты: 21°22′43″ пн. ш. 77°55′7″ з. д. / 21.37861° пн. ш. 77.91861° з. д. / 21.37861; -77.91861
Камагуэй на мапе Кубы
Камагуэй
Камагуэй
Камагуэй
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.camaguey.cu/
Гістарычны цэнтар гораду — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО

Камагуэй (па-гішпанску: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы, а таксама чацьверты па велічыні горад дзяржавы. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Камагуэю. Пасьля амаль бесьперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Вэляскесам як Пуэрта-Прынсэп (Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсэп) каля 1514 году на паўночным узьбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе. Камагуэй таксама называюць горадам «тынахонаў» (гліняных збаноў). На 2004 год насельніцтва складала амаль 325 тысяч чалавек.

Помнікі архітэктуры каляніяльнага пэрыяду (сабор, царквы), музэй Ігнасьё Аграмонтэ (былая Збройная плошча, мастацтва каляніяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ёс, плошча Трабахадорэс, плошча Солядад.

Курорт Санта-Люцыя знаходзіцца за 120 км ад гораду. Самы вялікі парк Кубы — Касына Кампэстрэ.

Разьвітыя харчовая, тэкстыльная, хімічная прамысловасьць, а таксама сельскагаспадарчае машынабудаваньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камагуэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў